+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Белаазёрская ЖКГ пакінула інваліда ІІІ групы без электрычнасці

Дырэктар Белаазёрскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ігар Саліта адмовіў у падключэнні электрычнасці інваліду трэцяй групы, сябру Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігару Леўчанку.

Хаця на нядаўнім гарадскім сходзе, дзе прысутнічала бярозаўскае раённае начальства, Саліта прылюдна паабяцаў выправіць сітуацыю за тры хвіліны, калі Леўчанка  падыйдзе да яго персанальна.

Кажа актывіст кампаніі «Гавары праўду» Валянцін Лазарэнкаў, да якога Леўчанка звярнуўся за дапамогай:

40 хвілін Саліта тлумачыў, які кепскі БНФ. І далей запытаў, чаму вы толькі скардзіцеся на ЖКГ, а не пішыце віншаванні за добрыя справы Белаазёрскай ЖКГ. Потым сказаў, што нічога яны падключаць не будуць. Маўляў, пакуль ён кіраўнік і пакуль не будзе пагашага запазычанасць за кватэру, нічога ён падключаць не будзе.

Леўчанка не мог зразумець, пры чым тут БНФ. І чаму ў яго адрэзалі электрычнасць, калі запазычанасці па электрычнасці не было. Запазычанасць у 900 тысяч рублёў па кватэры, па дамове з камунальнай гаспадаркай, пачаў пагашаць паступова. З пенсіі каля 900 тысяч рублёў адразу выплаціць не ў стане. Інвалід праз суд і пракуратуру спадзяецца выправіць сітуацыю.

Ганна ВАСІЛЕВІЧ

Радыё «Рацыя» 

10 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам