+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Белаазёрскі актывіст будзе абскарджваць высновы пракуратураў

Пракуратура Берасцейскай вобласці не адмяніла папярэджання, абвешчанага пракуратурай Бярозаўскага раёна актывісту кампаніі «Гавары праўду» Аляксандру Кузьміну з Белаазёрска. Папярэджанне актывіст атрымаў за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Але адказ за подпісам намесніка пракурора, старэйшага саветніка юстыцыі Аляксандра Точкі выклікае перадусім здзіўленне. Кажа другі актывіст кампаніі Валянцін Лазарэнкаў:

Спадар Точка робіць выснову, што Бярозаўскі РАУС не знайшоў ніякай падставы для вынясення папярэджання. І калі адказ існуе, а за яго дадаткова бярозаўскі пракурор выносіць нейкае папярэджаннне, то гэта незразумела. Але гэта зразумела на дадзены момант намесніку пракурора Берасцейскай вобласці. Калі Бярозаўскі РАУС не бачыць ніякага складу незаконных дзеянняў, то аўтаматычна ніякага папярэджання не мусіць быць.

Паводле Лазарэнкава, скарга на такія высновы пракуратураў будзе падрыхтавана і адпраўлена ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.

Ганна ВАСІЛЕВІЧ 

Радыё «Рацыя»

10 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі