+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Белаазёрскія ўлады вырашылі знесці праблемны пераход на праспекце Міра

Белаазёрскія ўлады вырашылі знесці праблемны пераход на  праспекце Міра пасля таго, як гэтая праблема была агучана на Радыё Рацыя і актывіст кампаніі «Гавары праўду» Валянцін Лазарэнкаў звярнуўся з ёю да старшыні Белаазёрскага гарвыканкама Вячаслава Дамброўскага.

І хаця Дамброўскі адрэагаваў недабразычліва ў бок гараджан, маўляў, калі не хочуць быць аштрафаванымі, няхай не ходзяць, тым не менш камунальшчыкі пачалі зносіць пераход, сказаў Валянцін Лазарэнкаў:

— Прапанаваў або зрабіць пераход, або ліквідаваць яго. Таму што праз яго ходзяць сотні людзей. Сёння ў Белаазёрску пачаліся працы па ліквідацыі гэтага перахода. А вось цікава, ці прыбяруць бардзюры там, дзе пешаходны пераход існуе, каб можна было спакойна перайсці з каляскамі, веласіпедыстам, і ці будзе гэта зроблена, ці не, сёння дакладна невядома.

Застаецца спадзявацца на здаровы сэнс, што ўлады не забудуць абсталяваць новы пераход , які зараз акрэслены толькі зебрай.

Хаця камунальшчыкам, якія руйнуюць стары пераход, пакуль такое заданне не паступала.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя, Белаазёрск.


7 июня 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ