+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Беларусь за МКАДам: слова бяруць рэгіёны!

У 2016-га годзе «Гавары праўду» працягвала рэалізацыю стратэгіі «мірных перамен», якая годам раней была падмуркам выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч.

 

Думка, што рухае гэтую стратэгію, заключаецца ў слове «дыялог».

Ці пачула нас улада? Часткова. Напрыклад:

• у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны загаварылі пра павелічэнне дапамогі па беспрацоўі да бюджэту пражытачнага мінімуму і пагадзіліся, што неабходна далейшая распрацоўка заканадаўства па страхаванні ад беспрацоўя
• Савет Рэспублікі пагадзіўся, што магчыма правядзенне грамадскіх слуханняў па пытаннях ЖКГ
• ў 2017 годзе ўрад робіць стаўку на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу
• пасля доўгага перапынку ў Палаце прадстаўнікоў зноў ёсць дэмакратычныя дэпутаты.

Зразумела, атрымалася не ўсё:

• сумна вядомы дэкрэт пра «дармаедаў» не адменены
• пры разліку страхавога пенсійнага стажу не ўлічваецца тэрміновая служба ў арміі, дэкрэтны адпачынак і догляд за інвалідам
• не ўнесены змены ў інвестыцыйнае заканадаўства.

Трэба прызнаць, што дыялог не стаў агульнанацыянальнай практыкай у сферы прыняцця рашэнняў і фрагментарна назіраецца толькі на ўзроўні цэнтральнай улады.

Менавіта таму выкананне нацыянальнай стратэгіі «мірных перамен праз дыялог» немагчыма без актыўнай працы ў рэгіёнах. Сёлета ньюсмейкерам «Гавары праўду» стануць нашы рэгіянальныя арганізацыі. Акрамя звыклай дзейнасці па сацыяльнай праблематыцы, мы зоймемся «палітызацыяй» нашых структур. Галоўным публічным дзеяннем у гэтым кірунку будзе правядзенне форумаў «Гавары праўды — за мірныя перамены» ва ўсіх абласцях Беларусі.

Форумы стануць не толькі своеасаблівай ацэнкай папулярнасці «Гавары праўду» ў рэгіёнах, але і дазволяць вызначыцца з імёнамі лідараў на месцах. Мы хочам, каб як мага ў большай колькасці раёнаў і гарадоў Беларусі былі актывісты, якія б ўспрымаліся мясцовымі жыхарамі ў якасці палітыкаў, здольных выступаць у ролі правадыроў ідэй, меркаванняў і прапаноў грамадства ў яго дыялогу з уладай. Якраз гэтыя людзі будуць асноўнымі рухавікамі пры будаўніцтве партыі «Гавары праўду», рашэнне аб заснаванні якой было прынята на Рэспубліканскім форуме 12 лістапада 2016 года. Яны ж стануць топ-кандыдатамі на мясцовых выбарах (мы плануем вылучыць 500 кандыдатаў у саветы розных узроўняў).

Таццяна Караткевіч: «Вынікі 2016 такія: ёсць змены — няма перамен, ёсць асобныя рашэнні ўлады, міністэрства ЖКГ, Мінпрацы і сацыяльнай абароны, эканомікі, міністэрства па падатках і зборах, якія цяжарам кладуцца на плечы грамадзян. Ўлады пакуль не вельмі хочуць нас чуць. Затое самі грамадзяне, што мяне як палітыка вельмі радуе, становяцца больш актыўнымі. Пацверджанне гэтаму — форум «Гавары праўду» — за мірныя перамены ». 12 лістапада ў Мінску ён сабраў больш за 400 чалаве ».

Андрэй Дзмітрыеў: «Улада робіць нас усіх закладнікамі і часткай свайго правалу. Мы ж хочам, каб беларусы сталі часткай агульнага поспеху. Асновай пераменаў, іх падмуркам з’яўляецца дыялог паміж тымі, хто займае дзяржаўныя пасады, і грамадзянамі, і не так важна, чым апошнія аб’яднаныя: партыйнай праграмай або проста ініцыятывай. Улады павінны прыслухоўвацца да самага шырокага спектру прапаноў. З міністрамі і дэпутатамі парламента мы ўжо гаворым. У нас ужо ёсць паспяховы вопыт у Мінску — Таццяна Караткевіч. Для таго, каб перамены сталі незваротнымі, нам трэба 100 «Татьян Караткевіч» па ўсёй краіне. Прыйшоў час пачаць дыялог з уладай на месцах. Мы будзем вучыцца весці дыялог, навучаць грамадства і прывучаць да яго ўладу. Вось чаму прыярытэтам для нас становіцца падтрымка рэгіянальных лідэраў і правядзенне рэгіянальных форумаў «Гавары праўду — за мірныя перамены».

Пытанні ад журналістаў:

ТУТ.БАЙ: Известны ли уже даты форумов в регионах и как коррелируют они с формированием партии?

Андрей Дмитриев: Первый форум должен пройти в конце марта – начале апреля. Он будет построен таким образом, чтобы к нему могли прислушаться местные элиты: власть, бизнес, общественные активисты. Но пока мы не видим смысла говорить, к какому числу подавать заявку на создание партии. На местах организуется широкая дискуссия по каждому пункту программы – навязывать ее никому не будем.

Солидарность: Вы говорили про партию нового типа. Что подразумевается под этим?

Андрей Дмитриев: Во-первых, наша партия ориентируется на нужды людей, а не предлагает что-то «сверху». Во-вторых, партия будет основана на взаимной поддержке и координации людей. Сейчас, когда экономическая ситуация непростая, в обществе существует большая потребность в горизонтальной координации и взаимопомощи.

Белсат: В чем будет отличие вашей партии от остальных?

Андрей Дмитриев: Прежде всего мы – за приоритет местного самоуправления. Ни одна существующая партия также не говорит о внешнеполитическом нейтралитете как геополитическом выборе Беларуси. Кроме того, мы первые начали популяризовать тезис о социальной защите людей при проведении экономических реформ. При этом другие партии говорят: «Будут реформы, вам придется потерпеть, скорее всего, зарплаты будут снижены».

ТУТ.БАЙ: Вы утверждаете, что партия будет ориентироваться на нужды людей? А будет ли меняться идеология вашей партии, если меняются предпочтения народа?

Андрей Дмитриев: В последнее время слово «популизм» стало очень модным. Мы же говорим о том, что люди знают, чего они хотят. Но для нас есть и «красные флажки», непререкаемые ценности — независимость, нейтралитет, двуязычие, сильная социальная политика.

 

«Радыё Свабода»: Што і з кім канкрэтна з прадстаўнікоў уладаў вы збіраецеся абмяркоўваць у бліжэйшы час?

Таццяна Караткевіч: Адзін з галоўных накірункаў – змены ў ЖКГ. Мы праводзілі слуханні па праблемах ЖКГ і таварыствах уласнікаў, стварылі працоўную групу, пачалі дыялог з уладамі, прымем удзел у парламенцкіх слуханнях. Плануецца і сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны — людзей цікавіць адмена дэкрэта «аб дармаедстве». Таксама ў гэтым годзе ўнесены чарговыя змены ў Кодэкс аб адукацыі, што таксама закранае інтарэсы людзей. Дарэчы, на сустрэчы з Богушам, намеснікам міністра адукацыі, я пачула цікавую заўвагу: мы падрыхтуем змены ў адукацыйны кодэкс, але вось што прыме парламент?

Андрэй Дзьмітрыеў: Таксама людзі рэальна падпісваюцца за змены пенсійнага заканадаўства – вось нядаўна прывезлі амаль 150 подпісаў з Магілёва. Ім патрэбна, каб у пенсійны страхавы стаж былі ўключаны служба ў войску, дэкрэтны адпачынак і догляд за інвалідам ці састарэлай асобай. І хачу заўважыць, што есць велізарны разрыў паміж цэнтральнай і мясцовай уладай. У апошняй праблемы: “пасеяць – сабраць ураджай”, утрымаць працоўную сілу на месцах. Людзі на месцах павінны казаць уладзе, што адбываецца, а не пляскаць у ладкі.

Таццяна Караткевіч: Напрыканцы года я сустракалася з кіраўніцтвам Брэсцкай вобласці. Я агучыла праблемы інвестыцый, малога бізнэса, але у адказ атрымала: “У нас усе добра!”.

“Радыё Рацыя”: Форумы “Гавары праўду” будуць адчынены для ўсіх жадаючых ці плануюцца закрытыя мерапрыемствы для актывістаў?

Андрэй Дзьмітрыеў: Удзельнікі Форума адказалі, што хочуць такія мерапрыемствы на месцах, каб выказацца па лакальных праблемах, бо іх не жадаюць слыхаць. І калі запытацца “Хто вінаваты?”, людзі адкажуць: “Мясцовая ўлада!”. Але яна не падрыхтавана да дыялогу, зачыняецца ад людзей. Да гэтага трэба прызвычаіцца. Так, падчас кампаніі “Народны рэферэндум” нам спатрэбілася чатыры гады, каб прызвычаіць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў да дыялогу.

Прэс-служба «Гавары праўду»

17 января 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі