+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Беларуская апазіцыйная кааліцыя пашыраецца

Беларуская апазіцыйная кааліцыя мае намер пашырацца нават нягледзячы на адсутнасць агульнай тактыкі ўдзелу ў будучых парламенцкіх выбарах.

Да дэмакратычнага аб’яднання плануюць далучыцца прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, якія нарэшце пераадолелі ўнутрыпартыйныя непаразуменні.

Па словах аднаго з лідараў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Аляксандра Фядуты, прадстаўнікі ўсіх дэмакратычных суб’ектаў салідарныя ў меркаванні, што свабодных і справядлівых парламенцкіх выбараў у Беларусі ў гэтым годзе не будзе.

Таму, нягледзячы на рознагалоссі па тактыцы, дэмакраты павінны выкарыстаць будучую электаральную кампанію для пашырэння свайго ўплыву і вядомасці ў грамадстве. На думку палітыка, чым больш апазіцыйных суб’ектаў будуць удзельнічаць у кампаніі, тым большага поспеху яны здолеюць дамагчыся.

 Гэтая кампанія – кампанія дыялогу з грамадствам. Часткай гэтай кампаніі будзе і скарыстанне той мажлівасці, якую дае заканадаўства, каб нашых актывістаў не білі, не саджалі, каб яны маглі пазваніць у кватэру і ім адчынілі дзверы. У рэшце рэшт урэгуляваны канфлікт, які адбываўся ў адной з буйнейшай зарэгістраваных палітычных партый, у сацыял-дэмакратаў. І мы лічым не справядлівым тое, што яны сёння не ў кааліцыі, і што іх голас не гучны.

Па словах Аляксандра Фядуты, больш за 60 працэнтаў беларускіх грамадзян ужо цяпер заяўляюць пра намер узяць удзел у галасаванні на парламенцкіх выбарах у верасні бягучага года. Паводле палітыка, не скарыстацца гэтай магчымасцю данесці свае ідэі да выбаршчыкаў, дэмакратычныя актывісты проста не маюць права.

Разам з тым, частка беларускага дэмакратычнага сектару па-ранейшаму схіляецца да байкоту парламенцкай кампаніі. З такімі заклікамі выступаюць актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ды шэрагу моладзевых арганізацый.

Аудыёзапіс выступу Аляксандра Фядуты

Крыніца: Радыё Рацыя

4 мая 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі