+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

БЕЛАРУСКАЯ ВЁСКА. Усе праблемы мусяць вырашаць самі вяскоўцы

Жыхары вёскі Аксаміты Капыльскага раёна лічаць, што наступіў час сказаць праўду пра нецывілізаваны выгляд так называемых “неперспектыўных вёсак”. Яны нікуды не зніклі, там жывуць людзі, у летні перыяд гаспадараць “дачнікі”.

Праз мноства пакінутых хат паселішчы маюць непрывабны і нават першабытна дзікі выгляд. І не трэба нікога караць за дыскрэдытуючыя фоты, паколькі яны лёгка даступны для сродкаў спутнікавай сувязі.

Ладкуючы паказушныя пацёмкінскія аграгарадкі, чыноўнікі нахабна “забылі” пра даярак і цялятніц, якія дажываюць свой век сярод асоту. І невялічкая вёска Аксаміты – яскравы прыклад да вышэйсказанага. Дарэчы, “неперспектыўная вёска” – вельмі ўмоўная назва. Паколькі кватэры ў гарадах становяцца ўсё больш недаступнымі для дзяцей і ўнукаў, шмат хто з былых вяскоўцаў думае пра тое, каб асесці на пенсіі ў сяле, нягледзячы на цяжкае сялянскае жыццё.

Тут шмат пакінутых сядзіб, якія пазарасталі дрэвамі і асотам. Каб бачыць адзін аднаго і не стаць ахвярамі дзікіх жывёл з наступаючага лесу, старыя людзі з ранку да вечара змагаюцца з путазеллем і дробным лесам. Колькі не вырывай пустазелле, меньш яго не становіцца, паколькі побач знаходзяцца шматлікія пустуючыя ўчасткі. Ды і няўтульна жыць у такім асяроддзі — гэта ўсё роўна як жыць на закінутых могілках, якія ніхто не наведвае.

Нягледзячы на прынятыя законы, на месцах дагэтуль не зразумела, хто і як канкрэтна павінен адказваць за двухмятровы быльнёг, які восенню і ўзімку становіцца пажаранебяспечным.

5-гадовую перапіску з мясцовымі органамі ўладамі можна назваць здзекам з людзей і аткай на здары сэнс. Так, у адным з пісем Капыльскі райвыканкам расказаў пра свае патрабаванне ды жыхароў вёсак утрымліваць вёску ў цывілізаваным выглядзе рукамі саміх вяскоўцаў.

Чамусьці ў Мінску яшчэ да такога не дадумаліся і не раяць гараджанам самім паклапаціцца пра знешні выгляд горада і камунікацый.

У апошнім адказе ад 17 жніўня 2013 годзе Капыльскі райвыканкам расказаў пра паламаныя касілкі ў мясцовым калгасе і паабяцаў скасіць сухое зелле ў верасні. Чыноўнікі, мусіць, не разумеюць, што яшчэ да верасня асотам будзе засьмечана ўсё наваколле.

Вось такая барацьба за добраўпарадкаванне зямель вядзецце ў год, які аб’яўлены Годам навядзення парадку ў Мінскай вобласці.

Жыхары вёскі вырашылі не здавацца, і ў рамках дзейнасці кампаніі “Гавары праўду” запатрабавалі ад райвыканкама навесці парадак у вёсцы: стварыць камісію, агледзець вёску, прыняць дзейсныя меры для барацьбы з наступаючай лазой і пустазеллем, пачысціць супрацьпажарны вадаём. Пад калектыўным зваротам падпісаліся больш за 20 чалавек.

Сяляне лічаць, што дзяржава павінна ўспомніць пра сельскія паселішчы, інакш ёй наўпрост прыйдзецца саромецца перад замежнымі турыстамі, якім хутка не патрэбна будзе ездзіць на паляванне ў Паўднёвую Афрыку. На бзліч дзікіх жывёл ужо можна паляваць непадалёку ад вёскі Аксаміты і нават у самой вёсцы.

Зінаіда Цімошак, zapraudu.info

28 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам