+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Як беларусы «ганяюць» на Польшчу

Герой матэрыяла – не сантэхнік ці хлебароб з плакатаў «За Беларусь». Гэта «шэры» прадпрымальнік, рызыкоўны і аванцюрны чалавек, якога лёс вымусіў займацца падманам дзяржавы.

Вадзіцель Саша

Памежныя раёны Беларусі не здаюцца перад эканамічным крызісам. «Зганяць» на Польшчу і атрымаць 10-100 даляраў за паездку – становіцца заробкам ва ўсё большай колькасці насельніцтва.

Вадзіцель брэсцкай маршруткі Саша ездзіць на Польшчу рэгулярна: раз на пяць дзён. Займацца такім бізнесам яго вымусіў эканамічны крызіс.

– А што, колькі я тут зараблю? – тлумачыць хлапец. – Ну, мая зарплата раней была 500-600 даляраў, а цяпер удвая меншая. Як мне жыць?

«Ехаць на Польшчу без цыгарэт – а сэнс?»

Проста так ехаць на Польшчу жыхары памежных раёнаў Брэстчыны не збіраюцца. Пры кожным перасячэнні мяжы абавязковым легальным атрыбутам будзе запоўнены бак бензіну і каністра яго ж з сабой.

Тыя, хто хоча зарабіць больш, зазвычай бяруць яшчэ і некалькі блокаў цыгарэт (нагадаю, што ў Еўразвяз можна ўвозіць толькі два пачкі).

– Ехаць на Польшчу без цыгарэт? А сэнс? – здзіўляецца Саша. – Трэба, каб паездка акупалася.

Тым больш, што калі некалькі блокаў вязеш (да 100 пачак), то звычайна проста канфіскоўваюць іх і ўсё. А вось калі ўжо партыі больш буйныя, то тады і штраф могуць даць.

Цыгарэты ўжо ніхто не правозіць на сабе, кажа Саша. Звычайныя «хованкі» – гэта бардачкі, абіўкі крэслаў, днішчы аўтамабіляў і іншыя «канструктыўныя асаблівасці аўтамабіля».

Адзін пачак цыгарэт у Польшчы каштуе ад 2-3 даляраў. Да прыкладу, беларускія цыгарэты «Liсky Strike чырвоныя» можна набыць па 5500 рублёў ( 0,65 даляра). З аднаго пачку можна ўгандляваць каля даляра. З блока цыгарэт – 20 даляраў. Вось і атрымліваецца, што два-тры блокі – і 40-60 даляраў, палова месячнга заробку для некаторых.

– Прычым пакупнікоў у той жа Польшчы хоць адбаўляй, – кажа Саша. – Толькі пераязджаеш мяжу і каля першага памежнага гарадка можна іх знайсці. Каля цягніка таксама, калі на ім адправіцца. Так што праблемаў са збытам абсалютна няма.

Пра тое, што жыхары Брэсцкай вобласті сталі часцей займацца кантрабандай, сведчыць і вынік працы памежнікаў. Літаральна штомесяц яны канфіскоўваюць дробныя партыі цыгарэт (да 100 пачкаў) на 5-6 млн рублёў.

«Бак бензіну і каністра на 10 літраў – 36 еўра»

Што тычыцца паліва, то тут сітуацыя больш легальная. Можна спакойна правозіць поўны бак паліва і каністру на 10 літраў з сабой. На адным літры 95-га бензіну можна зарабіць 0,6 еўра. Адзін «зліў» паліва можа каштаваць 30-40 еўра.

– Прычым таксама без праблем можна знайсці, каму зліць, – расказвае Саша. – Нават шыльдачкі, бывае, з указальнікамі праскокваюць.

За адну паездку Саша можа прывезці да 100 даляраў. Шэсць паездак – і дакрызісны заробак у кішэні.

– Быў бы я без сям’і, то ганяў бы часцей, – мяркуе Саша. – А так за свой Шэнген толькі адзін раз зганяў. Тым больш. што Шэнген мне, як жыхару Брэста, адкрываюць досыць проста. Галоўнае – самы першы раз зрабіць запрашэнне ад палякаў і адкрыць аднаразовы Шэнген. Пасля можна ўжо падаваць на гадавы. А мэту паездкі пісаць проста – «за пакупкамі».

100 баксаў за правоз ноутбука

Не менш папулярны сярод жыхароў памежных раёнаў і такі від заробку, як «правоз тавару на падсадцы».

Усё вельмі проста – знаходзіцца чалавек, якому патрэбна правезці нейкі тавар за мяжу ці з-за мяжы. Да яго падсажваюцца тыя, хто хоча зарабіць, ён плаціць ім пэўную суму грошай, каб не плаціць за «лішні» тавар.

– Ой, ну па-рознаму бывае плацяць, – кажа Вольга. – Напрыклад, за ноутбук могуць даць 100 даляраў, за куханны камбайн – 40-50.

Таксама правозяць адзенне і абутак, шыны для аўтамабіляў і прадукты.

– Досыць выгадны заробак, – працягвае Вольга. – Калі ўзяць, у сярэднім, па 20 даляраў за паездку, то можна зарабіць каля 120-140 даляраў у месяц. Практычна мая настаўніцкая зарплата.

Аднак працаваць доўгі час у такім рытме досыць цяжка.

– Я ўжо адмовілася ад такой працы, – кажа Алена. – Ну, вы самі мяркуйце: могуць быць вялікія чэргі на мяжы, можна суткі прастаяць. То бок даводзіцца спаць у халоднай машыне (бензін стараюцца не выпальваць, бо пасля «зліць» не будзе чаго). Пасля пастаянны стрэс ад «шмонаў» мытнікамі. Асабліва страшна, калі вязуць кантрабанду. Аднак, што тут зробіш, людзям жа есці хочацца. Вунь у нас палова школы так «ганяе».

Толькі лічбы

Па дадзеным Нацыянальнага статыстычнага камітэту, інфляцыя ў Беларусі ў верасні склала 13,6%, а з пачатку года – 74,5%. Пасля афіцыйнага ўстанаўлення адзінага курса дэвальвацыя ў краіне склала 289%.

Алена Кушнер

Контакты «Говори правду» в Брестской области: Канюс Анна, brestobl@mail.ru, +375336705833, maslenica_brest

2 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ