+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Берасцейская міліцыя зацікавілася святкаваннем Дня працоўных — 1 траўня

Прадстаўнікі праваахоўных органаў склалі пратакол апытання на старшыню Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Маслоўскага.

 

Міліцыя папрасіла тлумачэнні адносна правядзення інфармацыйнай кампаніі і віншавання берасцейцаў, — пра гэта распавёў палітык:

 

— Я патлумачыў, што мы дзейнічалі ў рамках заканадаўства, у рамках беларускай Канстытуцыі, што мы адзначалі 1-ае Траўня, гэта ў Беларусі дзяржаўнае свята, гэта Міжнародны дзень салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы. А мы распаўсюджвалі віншаванні, што не забаронена заканадаўствам і распаўсюджвалі нашы бюлетэні.

 

«Мы дзейнічалі ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і нічога не парушалі, таму такую сітуацыю можна лічыць даволі дзіўнай», — падвёў рысу актывіст.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

 

 

14 мая 2014

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі