Берасьцейская “Zмена” збірае подпісы пад адкрытым лістом Генпракурору
10 траўня берасьцейскія актывісты маладзёвага крыла “Гавары праўду” распачалі збор подпісаў пад «Адкрытым лістом» на імя Генеральнага пракурора Аляксандра Канюка з патрабаваннем спынення палітычна матываванага ціску на сябраў кампаніі.
Такім чынам, берасьцейская “Zмена” далучылася да агульнарэспубліканскай акцыі салідарнасці з Паўлам Вінаградавым і іншымі актывістамі “Гавары праўду”, на якіх аказваецца ціск з боку ўладных органаў за палітычнўю і грамадзкую дзейнасць.
Нагадаем, што з пачатку года лідара маладзёвага крыла «Гавары праўду» —“Zмена” Вінаградава ужо чатыры разы прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці. Ён правёў больш трыццаці сутак за кратамі ў мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. З 25 красавіка над ім усталяваны прэвентыўны нагляд з боку праваахоўных органаў.
Таксама, па сфальсіфікаваным фактам ужо другі раз запар да адміністратыўнай адказнасці прыцягваецца актывіст Ігар Сімбіроў, а літаральна тры дні таму былі асуджаныя на 10 сутак зняволення намеснік старшыні кампаніі Андрэй Дзмітрыеў і актывіст Міхась Пашкевіч.
– Тэндэнцыя запалохвання актывістаў “Гавары праўду” за сваю грамадзянскую пазіцыю апошні час набірае ўсё большыя абароты. І зараз вельмі важна, каб грамадзкасць даведалася аб тых пачварных метадах, якія ўжываюцца да нашых калег з боку ўлад. Прычым, не толькі ў самім Менску, але і ў рэгіёнах. З сённяшняга дня мы далучаемся да агульнарэспубліканскай акцыі салідарнасці, пад час якой плянуем не толькі сабраць максімальна магчымую колькасць подпісаў жыхароў Берасьця пад Адкрытым лістом, але і інфармаваць грамадзтва абласнога цэнтру ў больш крэатыўных формах уласцівых моладзі “Zмены”, – пракаментаваў дадзенае пачынанне адзін з яго ініцыятараў, актывіст Берасьцейскай філіі “Zмены” Аляксей Коўтун.
Аляксандр Ахмач, zapraudu.info
10 мая 2012
Теги: Говори правду, солидарность, Брест
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.
Василий10 мая 2012 #
Не марнуйце мае грошы, як грамадзяніна і налогаплацельшчыка.
Dasha12 мая 2012 #
Что за бред. Змена всегда отличалась креативными акциями. А это вновь партийная бредятина. Интересно, Виноградов сам, знает об этой акции?