+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Берасцейскі гарвыканкам задаволіў скаргу актывістаў «Гавары праўду!»

-3У берасцейскіх актывістаў кампаніі “Гавары Праўду!” чарговыя пазітыўныя вынікі ў змаганні за бяспеку руху на адным з участкаў дарогі ў мікрараёне Кавалёва. Яны атрымалі адказы з Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту і ДАІ Берасцейскай вобласці. “Перадусім мы паклапаціліся пра бяспеку жыхароў гораду”, — распавёў актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” Віктар Кавалюк:

— Наша скарга задаволена. Перашкоды для небяспечнага руху пешаходаў зліквідаваны. А старшыні кааператыва выдадзена даручэнне аб упарадкаванні гэтага месца ў адпаведнасці з распрацаваным праектам.

На вуліцы Суворава каля 5 гадоў таму быў здадзены ў эксплуатацыю шматкватэрны 5-ці павярховы дом № 65/3. Аднак пасля ўпарадкавання прылеглай тэрыторыі высвятлілася, што з паўночнага боку ўздоўж тарца дома тратуар так і не быў выкладзены.

Крыніца: «Беларускае Радыё Рацыя»

5 июня 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі