+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Берасьцейскія актывісты дэмсіл Напісалі хадайніцтва за Алеся Бяляцкага

12 жніўня ў Берасьці распачалася кампанія па сбору хадайніцтваў ад грамадзян за вядомага праваабаронца Алеся Бяляцкага, які зараз утрымліваецца пад вартай. 

Сабраныя хадайніцтвы будуць накіраваны ў аддзел папярэдняга расследвання УДФР КГК па Мінскай вобласці і гораду Мінску.

Ініцыятыва па напісанні хадайніцтваў, у адпаведнасци з артыкулам 121 УПК РБ, належыць мясцовым прадстаўнікам грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” і маладзёвага крыла АГП “Маладыя дэмакраты!”. Дадзенае пачынанне мае безтэрміновы характар і будзе працягвацца да таго часу, пакуль лідэр праваабарончага цэнтру “Вясна”, які зараз знаходзіцца ў статусе падазронага, не будзе адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

«Я лично знаком с Алесем Беляцким т.к. несколько лет назад учился в Доме прав человека в Вильнюсе. Это бесспорно вопиющий прецедент политического преследования известной личности. Сегодня, только в первой половине дня мы уже собрали более двадцати ходотайств. Надеюсь, что собранные поручительства хоть в какой-то мере повлияют на судьбу глубоко уважаемого всеми нами человека. Алесь, держись, законность и правда на нашей стороне!» — так пракаментаваў свае намеры ініцыятар сбору хадайніцтваў, актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Марат Несцярэнка.

 

Аляксандр Ахмач, Zapraudu.info

12 августа 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі