+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Берасцейскія актывісты «Гавары праўду» сабралі тры сотні подпісаў за рамонт дарогі

Берасцейскія актывісты «Гавары праўду» працягваюць дапамагаць мясцовым жыхарам.

Ужо больш за тры сотні подпісаў за рамонт дарогі сабралі ў горадзе над Бугам. Аб гэтым паведамлялася ў папярэднім артыкуле.

Пра гэта паведаміў берасцейскі актывіст кампаніі “Гавары праўду” Ігар Маслоўскі. Як вынікае са звароту ў шэраг гарадскіх структур, у мікрараёне Паўднёвы на перакрыжаванні вуліц Ракасоўскага і Жукава больш за год назіраецца пашкоджанне дарожнага пакрыцця ў выглядзе ям, калдобін і няроўнасцяў.

Ігар Маслоўскі распавёў, што пад рамонтам дарогі людзі падпісваюцца даволі ахвотна:

— Спачатку мы праводзілі кампанію інфармавання, таму многія нас ужо чакалі некалькі дзён, калі мы прыйдзем збіраць подпісы. З задавальненнем ставілі подпісы, падпісваліся нават цэлымі сем’ямі. Думаем цягам тыдня мы вышлем нашу скаргу. 

Усяго плануецца ў рамках кампаніі па рамонту дарог сабраць больш за паўтысячы подпісаў. Па выніках яны будуць накіраваныя ў Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт, Берасцейскі гарадскі Савет дэпутатаў і ДАІ Берасцейскай вобласці.

Крыніца: Радыё Рацыя

22 марта 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі