+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Без імёнаў Быкава, Барадуліна, Бураўкіна немагчыма ўявіць сабе Беларусь»

Сення лідары грамадскага аб’яднання «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Таццяна Караткевіч сустракаліся з намеснікам мэра Мінска Ігарам Юркевічам.

Андрэй Дзьмітрыеў:

— Сення — першы дзень нашай ініцыятывы «Дэбюракратызацыя». Таму галоўная тэма сустрэчы — як зрабіць так, каб настаўнікі не справаздачы пісалі, а дзяцей вучылі, і каб зняць з ніх па-за-адукацыйную нагрузку. Спадар Юркевіч пагадзіўся з намі. Другім пытаннем мы абмяркавалі, што Мінску не запае вуліцаў імя Быкава, Быраўкіна, Барадуліна. Зараз шмат гавораць пра Незалежнасць Беларусі, але без гэтых імненаў уявіць сябе Беларусь немагчыма. Агулам з намі пагадзіліся, але ўзнікла пытанне: называць вуліцы ў новых мікрараенах альбо перайменаваць у цэнтры? Мы у «Гавары праўду» у свой час сабралі 100 000 подпісаў за вуліцу Быкава і ўпэўненыя, што гэтае і іншыя імены — цэнтральныя для нашай Незалежнасці і таму месца ім — у цэнтры Мінска.

Таццяна Караткевіч:

— Абмяркоўвалі мы і правядзенне вулічных акцый. «Гавары праўду» прапануе абраць падыход, які працуе падчас выбараў — зрабіць пералік забароненых месцаў, а астанія — зрабиць дазволенымі. Тым больш падчас апошнніх месяцаў мы бачылі, што горад і міліцыя валодаюць дастатковымі сродкамі, каб забяспечыць бяспеку мерапрыемстваў. Акрамя гэтага, мы прапанавалі правесці круглы стол па масавым палітычным акцыям, калі партыі, рухі і адміністрацыя горада абмяркавалі, як пашырыць колькасць дазволеных пляцовак і палепшыць умовы правядзення, а таксама абмяркаваць прымяненне сілы праваахоўнікамі да дэманстрантаў. 

Прэс-служба ГА «Гавары праўду»

30 мая 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета