+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Брэсцкія актывісты «Гавары праўду!» падалі скаргу ў суд

Брэсцкія актывісты Аргкамітэту па стварэнню даследча-асветніцкага аб’яднання «Гавары праўду!» разам з прадстаўнікамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Руху «За свабоду!» падалі скаргу ў суд Ленінскага раёну г.Брэста.

Па ініцыятыве брэсцкага праваабаронцы Рамана Кісляка, скарга была пададзена на неправамерныя дзеянні намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслава Хафізава, які забараніў правядзенне пікету «Супраць гвалтоўных знікненняў».

Нагадаем, што мэтай пікету было прыцягненне увагі жыхароў горада да фактаў гвалтоўных знікненняў і іншых парушэнняў у ходзе затрыманняў грамадзян на «маўклівых» серадах гэтага лета, а гэтаксама неабходнасцю падпісання кампетэнтнымі дзяржаўнымі ворганамі Міжнароднай канвенцыі аб абароне ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў.

Мікалай Коўш, Уладзімір Вуек, Марат Несцярэнка і Аляксандр Ахмач, падпісаўшыя скаргу ад імя «Гавары праўду!», лічаць што забараніўшы пікет 7 ліпеня, намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкаму парушыў іх права на свабоднае выказванне сваіх думак і забарону дыскрымінацыі, прадугледжаныя пунктам 2 артыкулу 19 і артыкулу 26 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

– На мой погляд, гэта не толькі парушэнне грамадзянскіх і палітычных правоў саміх падпісаўшыхся, але і прамая дыскрымінацыя ўсіх жыхароў гораду, таму што Брэсцкі гарвыканкам сам неаднаразова праводзіў мерапрыемства на плошчы Леніна, а таксама дазваляў падобныя мерапрыемствы іншым асобам. Так, ад пачатку гэтага году на вуліцы і плошчы Леніна, з падачы гарвыканкаму былі праведзены не меньш за дзевяць культурных і палітычных мерапрыемстваў. Дадзеныя факты ёсць абразай для ўсіх нас, жыхароў гэтага гораду. – так пракаментаваў гэты выпадак, адзін з падпісаўшыхся, актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Марат Несцярэнка.

Сяргей Паўлаў, Zapraudu.info

12 августа 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета