+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Брэсцкія актывісты падалі ў суд на чыноўніка з гарвыканкама

На неправамерныя дзеянні намесніка старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Вячыслава Хафізава паскардзіліся ў суд Ленінскага раёна горада Брэста прадстаўнікі брэсцкіх дэмакратычных сіл.


Актывісты нязгодныя з неправамернымі, па іх словах, адмовамі ў правядзенні шматлікіх пікетаванняў у горадзе над Бугам.

Прычыну падачы скаргі каментуе актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Марат Несцярэнка:

— Нашыя ўлады баяцца дазволіць пікеты таму, што праўда пра тое, што адбываецца ў краіне, цалкам дыскрэдытуе дзейнасць уладаў, ідзе ў разрэз з афіцыйнай пазіцыяй, якую насаджваюць у свядомасці людзей дзяржаўныя СМІ. Канешне ж, выканаўчы камітэт не можа пайсці на гэта, і ўсімі няпраўдамі парушае канстытуцыйныя правы грамадзянаў.

Апошнім разам заяўка на пікетаванне была пададзена на 7 ліпеня, недазволены пікет быў прымеркаваны гвалтоўным знікненням людзей.

«Радыё Рацыя»

9 августа 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета