+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

“Спадзяемся, што наш новы дэпутат Галіна Пашкоўская вырашыць нашыя праблемы”

Жыхары дома 48 па вуліцы Першамайская ў Жлобіне перакананы, што іх дэпутатам у гарсавеце стане малады кандыдат ад “Гавары праўду” – 25 – гадовая Галіна Пашкоўская, бо яна цікавіцца іх камунальнымі праблемамі і спрабуе дапамагчы ў іх вырашэнні. Бо ўжо шмат гадоў яны дамагаюцца развязання надзённых камунальных праблемаў, але замест гэтага атрымліваюць выключна пагаршэнне ўмоваў.

На сваім агітацыйным пікеце кандыдатка зладзіла збор подпісаў у гарвыканкам пад калектыўным зваротам з патрабаваннем неадкладна вырашыць праблемы жыхароў шматкватэрнага дома. Жыхары дома 48 скардзяцца на адсутнасць асвятлення ў двары, нязручны падыход да сметніцы, несупынны паток машын па аднаму існуючаму заезду ў двор, адсутнасць інфраструктуры для адпачынку дзяцей і старых.

“Я хачу стаць дэпутатам, бо маю жаданне нешта змяніць у горадзе, дзе нарадзілася і жыву. Для людзей абсалютна не камфортна такое жыццё, і дэпутат, які цяпер дзейнічае, і балатуецца цяпер на другі тэрмін, гэтыя праблемы не вырашыў, людзі нават яго не ведаюць”, – кажа кандыдатка Галіна Пашкоўская.

Некалькі дзясяткаў людзей з дому № 48 усхвалявана распавядалі свайму кандыдату пра праблемы свайго двара, якія яны безпаспяхова спрабуюць вырашыць ужо не адзін год:

“Не маем спакою ні днём, ні ўначы. Праз ушчыльненне тэрыторыя бліз хрушчоўкі літаральна ператварылася ў праязны двор. Дзіцячую пляцоўку ды зону адпачынку тут знішчылі. На іх месцы зрабілі праезд да пяці навакольных дамоў. Ездзяць не толькі легкавыя аўтамабілі, але і грузавыя, буйныя машыны. Дзецям і нам, сталым людзям, выйсці, падыхаць паветрам немагчыма”.

“Да сметніцы ў цэнтры двара, узімку папросту не падысці. Пад’ём да кантэйнераў зрабілі вельмі круты. Сярод скаргаў жыхароў – таксама недахоп паркоўкі і адсутнасць асвятлення”.

“Агульная праблема для ўсіх жыхароў Жлобіна, – каментуе сябра ініцыятыўнай групы кандыдаткі Галіны Пашкоўскай Сяргей Прохараў, – што ўлады павернуты да людзей не тварам. Людзі адчаяліся вырашыць свае праблемы, бо ўлада слаба на гэта рэагуе. Мы лічым, што збор подпісаў па канкрэтным праблемам – гэта добрая ідэя для пікета і для выбарчай кампаніі наогул, бо павышаецца цікаўнасць выбарцаў да выбараў”.

На агітацыйным пікеце Галіны Пашкоўскай было ажыўлена і шматлюдна, людзі ахвотна падпісваліся пад калектыўным зваротам і з надзеяй глядзелі на маладую кандыдатку.

“Мы спадзяемся, што наш новы дэпутат Галіна Пашкоўская вырашыць нашыя праблемы, – кажа Надзея – жыхарка дома 48 па вуліцы Першамайская. – Мы перакананы, што яна – той чалавек, за якога варта галасаваць на выбарах і абіраць дэпутатам”.

Падтрымаць вылучэнца ад “Гавары праўду”, прыняць удзел у агітацыйным пікеце Галіны Пашкоўскай прыехаў з Менску кіраўнік арганізацыі Андрэй Дзмітрыеў.

“Мы імкнемся каб была высокая цікаўнасць да нашых мясцовых лідараў, – кажа Андрэй Дзмітрыеў. – Па ўсёй Беларусі мы маем на сёння 103 зарэгістраваных кандыдатаў, і кожны з іх праводзіць кампанію, спалучаючы яе з вырашэннем пэўнай мясцовай праблемы. Не важна ці стане, ці не стане ён у выніку кандыдатам, але яму будзе з чым працягваць далей працаваць у акрузе.

“Гомельская вясна”, “Белсат”

15 февраля 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
“Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!” Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі