+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Аб нас

Мы выступаем за незалежную і дэмакратычную Беларусь, у якой улада паважае грамадзяніна, ствараюцца новыя магчымасці для таго, каб працаваць і годна зарабляць, гарантуецца ўпэўненая будучыня кожнага з нас і агульная бяспека краіны.

Кампанія «Гавары праўду» – рух за мірныя перамены, у якога ёсць стратэгія развіцця Беларусі і воля яе ажыццявіць.

На выбарах прэзідэнта ў 2015 годзе за кандыдата ад кампаніі «Гавары праўду» Таццяну Караткевіч і яе праграму прагаласавала больш за мільён чалавек.

Наша мэта – дамагчыся мірных дэмакратычных пераменаў у Беларусі праз падтрымку гэтай ідэі большасцю грамадзян.

Мірныя перамены для нас – гэта:

  • Эфектыўная дзяржава і паважлівае стаўленне ўлады да грамадзян (пераход ад прэзідэнцкай да парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі, выбары кіраўнікоў мясцовай выканаўчай улады, абмежаванне тэрмінаў паўнамоцтваў абраных службовых асобаў, «электронны ўрад», незалежнасць судоў, свабода сходаў і арганізацый, прадухіленне карупцыі праз сістэму доступу да інфармацыі аб публічных фінансах: адкрытасць бюджэтаў і рэформа сістэмы дзяржаўных закупак)
  • Падтрымка малога і сярэдняга бізнесу як асновы эканамічнага росту Беларусі, роўныя ўмовы працы для ўсіх суб’ектаў гаспадарання, фарміраванне інавацыйных галін эканомікі, дыверсіфікацыя знешніх эканамічных сувязяў, развіццё малых і сярэдніх гарадоў, стабільнае заканадаўства і незалежны суд, якія стаяць на абароне правоў уласніка і інвестара. Вынік такога падыходу да арганізацыі гаспадарчага механізму краіны – працоўныя месцы з годным узроўнем аплаты працы
  • Роўнасць магчымасцяў, сацыяльная справядлівасць і сацыяльная салідарнасць, роўны доступ да якаснай адукацыі і медыцыны; замест павышэння пенсійнага ўзросту (да гэтага пытання можна вярнуцца толькі пасля павелічэння працягласці жыцця) – павелічэнне пенсіі да 75% ад сярэдняй зарплаты па краіне; дапамога па беспрацоўі – на ўзроўні бюджэту пражытачнага мінімуму; льготныя крэдыты для маладых сем’яў
  • Бяспека нацыі на базе ваеннага нейтралітэту і канцэпцыі «адказнага суседства», якая прадугледжвае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва Беларусі з усімі краінамі-суседкамі і міждзяржаўнымі аб’яднаннямі (Еўрапейскі саюз, Еўразійскі саюз)
  • Нацыянальныя мова, культура і гісторыя, якія з’яўляюцца падмуркам дзяржаўнасці Беларусі; адзінства гісторыі беларускай дзяржавы: Полацкае княства – ВКЛ – БНР – БССР – Рэспубліка Беларусь.

Наша стаўленне да апазіцыйных партый і дзеючай улады

Мы дзейнічаем самастойна і можам супрацоўнічаць з апазіцыйнымі сіламі па асобных пытаннях, якія супадаюць з нашымі стратэгічнымі мэтамі, але ні пры якім збегу абставін не будзем удзельнічаць ва ўнутрыапазыцыйных звадах. Наша пазіцыя – гэта мірныя перамены ў Беларусі, заснаваныя на дыялогу. І кожны, хто падзяляе нашы погляды, з’яўляецца нашым партнёрам.

Мы гатовыя да дыялогу з дзеючай уладай, але пры ўмове, што такі дыялог прывядзе да мірных пераменаў. У нас ёсць свая палітычная платформа і сваё бачанне. Кожны, хто згодны з імі, з’яўляецца нашым партнёрам. Нашы праціўнікі – гэта тыя, хто зацікаўлены ў кансервацыі сітуацыі, захаванні статус-кво. Мы застаемся паслядоўнымі крытыкамі дзеючай улады, але пры гэтым разумеем, што ў яе асяроддзі трэба знаходзіць прыхільнікаў мірных пераменаў і наладжваць з імі супрацоўніцтва.

Наша дзейнасць

Як грамадска-палітычны рух «Гавары праўду» ўдзельнічае ў выбарах прэзідэнта, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў: вылучае сваіх кандыдатаў і арганізуе назіранне за выбарамі непасрэдна на выбарчых участках. Аднак большая частка нашай актыўнасці прыпадае на перыяды «палітычнага зацішша», калі няма электаральных кампаній.

Кампанія «Гавары праўду» пачала сваю дзейнасць у 2010 годзе з ініцыятывы па ўшанаваньні імя Васіля Быкава. За тое, каб у Мінску з’явілася вуліца, названая ў гонар пісьменніка, было сабрана больш за сто тысяч подпісаў. З тых часоў намі праведзена больш за 70 паспяховых мясцовых кампаній, вынікамі якіх стала з’яўленне зялёных зон адпачынку, новых прыпынкаў, асфальтаваных дарог, маршрутаў грамадскага транспарту, паляпшэнне працы ЖКГ, сферы бытавога і медыцынскага абслугоўвання.

У 2013-2014 гг. у кааперацыі з іншымі арганізацыямі «Гавары праўду» праводзіла кампанію «Народны рэферэндум». Пытанні, пад якімі падпісаліся больш за 120 тысяч грамадзян Беларусі, закраналі асновы дзяржкіравання (выбарнасць кіраўнікоў выканкамаў і абмежаванне знаходжання на пасадзе прэзідэнта двума тэрмінамі), сацыяльную сферу (замацаванне ў Канстытуцыі нормы аб тым, што ўсе паслугі для грамадзян Беларусі ў дзяржаўных установах аховы здароўя і адукацыі павінны аказвацца бясплатна), знешнюю палітыку і ваенную дактрыну (нейтралітэт, няўдзел беларускіх вайскоўцаў у канфліктах за межамі Беларусі, бяз’ядзерны статус краіны). Гэтыя пытанні ляглі ў аснову перадвыбарнай праграмы Таццяны Караткевіч.

Мы не працуем замест улады – мы прымушаем чыноўніка служыць грамадзянам.

Як нам працаваць разам

  • Будзь саюзнікам: паведамі аб праблемах, дапамажы слушнай парадай, падзяліся ідэяй.
  • Стань валанцёрам: дапамажы распаўсюдзіць інфармацыю; не толькі чытай сайт zapraudu.info – стань аўтарам праўды, пішы нам; не толькі ўздымай праблемы – дапамажы арганізаваць збор подпісаў, сход грамадзян; зрабі любую іншую працу, якая табе па сілах і патрэбна кампаніі. Можаш заправіць аўтамабіль, прадаставіць для паездкі ўласны аўто, надрукаваць улёткі, аплаціць тэлефоны і г.д. і т.п. – будзем вельмі ўдзячныя.
  • Удзельнічай у стварэнні праграм развіцця рэгіёну, краіны, грамадства, выкарыстоўваючы свой прафесійны вопыт, стань арганізатарам або экспертам форуму «За мірныя перамены»; будзь актыўным: прымусь чыноўніка чуць грамадзян, журналістаў – пісаць праўду, а грамадства – дамагацца пераменаў; стань лідарам, вакол якога аб’яднаецца пад’езд, дом, вуліца, горад, краіна. Стань кандыдатам у дэпутаты або членам яго каманды (падрабязней тут).

Праз мірныя перамены да упэўненай будучыні!

Нашы кантакты:

Тэл .: +375 (29) 853 40 17

электронная пошта: info@zapraudu.info

Гл. таксама: Кампанія “Гавары праўду” ў Вікіпедыі

Наша команда

Андрей Архипенко

Бобруйский сельский избирательный округ №80. 26 лет, родился и живу в Бобруйске. Учился в СШ №3 г. Бобруйска. Занимался в изостудии ДХТ, занял второе место в выставке-конкурсе «Бобруйск в творчестве юных художников» в 2004 году; первое место – на городском конкурсе рисунков ... Читать

Андрей Дмитриев

Дзержинский избирательный округ №71. 35 лет, живу в д.Волчковичи Дзержинского района, воспитываю трех сыновей. Окончил ЕГУ, бакалавр политических наук. Свободно владею английским языком. Основатель Школы молодых менеджеров государственного администрирования ... Читать

Сергей Двуреченский

Гродненский-Октябрьский избирательный округ №50. 39 лет, белорус, живу в Гродно, отец четырех детей. Закончил Гродненский государственный профессиональный электротехнический колледж им.И.Счастного. В 1995-1998 гг. служил в армии (призыв и по контракту), в/ч 41780. Был индивидуальным ... Читать

Егор Левачёв

Лепельский избирательный округ №23 22 года, вырос в многодетной семье, живу в Бешенковичах. В 2010-ом году победил на республиканской олимпиаде по географии и был зачислен без вступительных испытаний в Белорусский государственный университет на географический факультет. ... Читать

Игорь Гришанов

Оршанский-Днепровский избирательный округ №26. Родился в 1964 году в деревне Ставры Оршанского района. Воспитал троих детей. С 2004 года избран односельчанами старейшиной деревни. В 2010 году создал крестьянское фермерское хозяйство и агроусадьбу «Путятино». Готов брать ... Читать

Татьяна Гуторова

Бобруйский-Ленинский избирательный округ №78.51 год, родилась в Бобруйске, где сейчас и живу.По окончании в 1984 году Бобруйского механико-технологического техникума проходила воинскую службу в в/ч 05901 сначала в качестве рядового, с августа 1995 года – в звании прапорщика. ... Читать

Николай Комаровский

Рогачевский избирательный округ №45. Родился в Рогачеве в 1951 году. После окончания Ленинградского института точной механики и оптики с 1978-го по 1990-й год работал на заводе «Диапроектор»: мастер, инженер, начальник центральной испытательной станции. В 1990-1995 гг. – председатель ... Читать

Татьяна Короткевич

Родилась в рабочей семье 8 марта 1977 года в Минске. Дед – герой войны и труда - прошел войну от Минска до Берлина. Отец был механиком, мать почти 20 лет работает на заводе “Амкодор”. Замужем, сыну 12 лет. Родные языки - белорусский и русский. Свободно владеет английским. Образование Татьяна ... Читать

Инна Кушнер

Автозаводский избирательный округ №92. 35 лет, белоруска, живу в Минске. Специалист по бухгалтерскому учету и аудиту. Работаю в ЧСУП «Актогай» (строительные услуги) заместителем директора по маркетингу и сбыту. Воспитываю двух дочерей. Увлекаюсь танцами, занимаюсь ... Читать

Олег Квятинский

Витебский-Октябрьский избирательный округ №20. 30 лет, белорус, родился и вырос в Витебске. Заканчиваю юридический факультет. С 2010 по 2015 областной координатор молодежной организации «Молодые социал-демократы – Молодая Грамада». На прошлых президентских выборах ... Читать

Леонид Дубоносов

Лунинецкий избирательный округ №13. 45 лет, живу в Микашевичах, женат, отец двух сыновей. Закончил Минский индустриальный техникум строительных материалов. С 1989 года работал на РУПП «Гранит». В 2013г. был незаконно уволен за активную деятельность по защите прав рабочих. Сейчас ... Читать

Инна Маненкова

Речицкий избирательный округ №44. 34 года, белоруска, родилась и живу в Речице. В 2010 году закончила зоотехнический факультет Витебской ветеринарной академии. В 2016 году – Белорусский торгово-экономический университет потребительской кооперации, факультет правоведения. Трудовую ... Читать

Сергей Мекеко

Гродненский-Ленинский избирательный округ №52. 29 лет, живу в Гродно. В 2007 году закончил Гродненский государственный политехнический колледж по специальности «технологическое оборудование машиностроительного производства». После окончания колледжа работал ... Читать

Александр Микулин

Витебский-Чкаловский избирательный округ №18 55 лет, живу в Витебске. Трудовую деятельность начинал спайщиком линий связи 4-го разряда. После прохождения срочной службы поступил в Академию милиции. С июля по август 1986 года участвовал в ликвидации последствий аварии ... Читать

Павел Миранович

Логойский избирательный округ №75. 36 лет, родился в д.Добренево Логойского района, женат, воспитываю сына и дочь. Школу окончил с серебряной медалью. Выпускник Белорусского государственного экономического факультета, квалификация «маркетолог-экономист». С августа ... Читать

Павел Курский

Восточный избирательный округ №107. 34 года, живу в Минске, женат, воспитываю сына и дочь. Выпускник политехнической гимназии №6. По возвращении из армии в 2002 году поступил в БНТУ, окончил университет по специальности «инженер-строитель». Работал проходчиком в «Минскметрострой», ... Читать

Данил Полянский

Брестский-Центральный избирательный округ №2. Отец четверых детей, 45 лет, родился и вырос в Бресте. Окончил Брестский государственный университет, Институт повышения квалификации работников ТВ и РВ, г.Москва. 1996-1998 гг. – директор туристического агентства «Пилигрим». 1998-2005 ... Читать

Владимир Щербатых

Бобруйский-Первомайский избирательный округ №79. Отец шестерых детей, 47 лет, живу в Бобруйске. В течение десяти лет работал на ОАО «Бобруйскагромаш» слесарем-ремонтником 6-го разряда, входил в состав цехового комитета, где исполнял обязанности инспектора по охране ... Читать

Александр Снаров

Витебский-Горьковский избирательный округ №17. 45 лет, родился и живу в Витебске. В 1993 году закончил Радиотехнический институт (сегодня БГУИР), параллельно получал второе высшее в БГЭУ (бухгалтерский учет и внешнеэкономическая деятельность). Трудовую деятельность ... Читать

Оксана Закревская

Могилевский-Промышленный избирательный округ №87. 34 года, родилась и живу в Могилеве, замужем, воспитываю дочь. В 2004-ом году закончила факультет естествознания МГУ им. А. А. Кулешова, специальность преподаватель химии и биологии. После окончания университета работала ... Читать

Александр Зеленковский

Столбцовский избирательный округ №70. 39 лет, уроженец Столбцов, женат, воспитываю сына и дочь. Окончил Институт финансов, экономики и менеджмента Калининградского технического университета (магистр экономики), Академию управления при Президенте Республики Беларусь ... Читать

Ярослав Журик

Васнецовский избирательный округ №93. 25 лет, живу в Минске. Выпускник Политехнического техникума. Работал в ЖЭС техником-электриком. Благодаря хорошему бизнес-плану получил государственную субсидию на развитие своего дела. Сейчас индивидуальный предприниматель ... Читать

Виктор Зверко

Лидский избирательный округ №55. 48 лет, белорус, живу в Лиде, отец двух дочерей. В 1993 году окончил Белорусский государственный экономический университет по специальности «экономика и управление». Первое рабочее место после завершения учебы – главный экономист сельскохозяйственного ... Читать

  
А также…
“Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!” Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі