+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

“Адчуваецца, што БНР-102 будзе адзначацца яшчэ шырэй”

Мітынг і святочны канцэрт адбыліся ў Каложскім парку ў Гародні 23 сакавіка. Адзін з арганізатараў – старшыня Гродненскай абласной арганізацыі “Гавары праўду” Зьміцер Бандарчук.

– Калi мы дамовілiся, то мы робiм свята разам. Такiм чынам мы робiм ужо трэцi год запар. I так павiнна быць i надалей. Мы гаспадары гэтага свята. Жыве Беларусь! – прамовіў Бандарчук са сцэны.

Сваё меркаванне пра свята ў Гародні выказаў і лідар “Гавары праўду” Андрэй Дзьмітрыеў:

– Мне вельмi падабаецца такi фармат свята. Мы ў «Гавары праўду» — вялiкiя рэгiянальшчыкi. Таму я мару, каб у невялiкiх беларускiх мястэчках праходзiлi падобныя канцэрты, Не абавязкова павiнна быць такая вялiкая сцэна, хопiць гiтары i некалькiх выступоўцаў. Каб гэтыя мерапрыемствы праходзiлi пад дэвiзам «Святкуй там, дзе жывеш». Канешне, вялiкая сцэна ў Мiнску — гэта добра. Вельмi шкада, што гэтую пляцоўку мы страцiлi, яе трэба вяртаць. Але ў розных гарадах ёсть людзi, якiя змогyць прыйсцi на свaе рэгiянальныя святы. Менавiта такiя святы i павiнны быць. Яны больш прывабныя для людзей, бо нясуць станоўчыя эмоцыi. Трэба адыходзiць ад нейкiх спрэчак ды негатыву ды арганiзоўваць менавiта такiя мерапрыемствы.

А 24 сакавіка святочныя мітынг і канцэрт адбыліся ў Менску. Сваімі ўражаннямі ад святкавання Дню волі падзялілася лідар “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч:

– Свята пашырае свае межы! Святкавалі ў двух сталіцах Беларускай народнай рэспублікі: Менску і Гародне. Акрамя гэтага, яшчэ ў Магілеве. Адчуваецца, што БНР102 будзе адзначацца яшчэ шырэй. Такі святочны фармат павінен быць традыцыйным. Ён дазваляе адчыніць старонкі гісторыі нашай краіны для новых пакаленняў. Гэта галоўнае. Жыве Беларусь!

Паводле TUT.BY i Facebook

25 марта 2019

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Андрей Дмитриев говорит правду Пауку

Подписаться на рассылку