Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353
class="post-template-default single single-post postid-255349 single-format-standard non-responsive">

+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Актывістаў кампаніі “Гавары праўду” дапыталі ў Бярозе

Актывісты кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў і Аляксандр Кузьмін былі дапытаныя намеснікам начальніка Бярозаўскага РАУС.

Старэйшы лейтэнант Мікалай Пракурат выклікаў іх у якасці сведак.

Прычынай допыту стаў пісьмовы зварот кіраўніка Белаазёрскага гарвыканкама Вячаслава Дамброўскага. Чыноўнік просіць даць юрыдычную ацэнку іх дзеянням у рамках кампаніі “Гавары праўду”. Дамброўскі лічыць, што яны дзейнічаюць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, кажа Валянцін Лазарэнкаў.

– Мы рабілі збор подпісаў па возеры. Возера не прыбіралася пэўны час, людзі былі заклапочаны гэтай праблематыкай. Сабралі раз, другі, трэці, каб вырашыць гэтае пытанне, і толькі праз аблвыканкам яго і вырашылі. Вырашылі, і праз пэўны тэрмін кампанія як бы знікла, таму што яна не мае сяброўства, не мае статута, не мае нейкіх выбараў.

Па словах Лазарэнкава, актывісты арганізавалі ў Белаазёрску шмат такіх кампаній, дзе нагадвалі ўладам, што яны забылі зрабіць з абяцанага, альбо што робяць не так.

Міліцыя таксама дапытала маці Аляксандра Кузьміна і ягоных суседзяў.

Крыніца: Радыё Рацыя

19 марта 2013


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

А также…
Татьяна Короткевич на канале “Страна для жизни”

Подписаться на рассылку