+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

“Гавары праўду” зладзіла Купальскі летнік у Бялыніцкім раёне

Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” зладзілі правядзенне традыцыйнага купальскага летніка ў маляўнічым месцы каля ракі Друць.

Ініцыятарамі і арганізатарамі святкавання Купалля ў Бялыніцкім раёне вось ужо на працягу шэрагу гадоў выступаюць мясцовыя актывісты “Гавары праўду” і рупліўцы на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння Алег і Мікалай Мяцеліцы.

Апошнія два гады арганізацыі святкавання Купалля ў Бялыніцкім раёне моцна перашкаджалі мясцовыя ўлады і праваахоўныя органы. У 2011 годзе, каб перашкодзіць арганізаваць святкаванне ва ўрочышчы Гута, улады нават задзейнічалі магілёўскі АМАП. Дзясяткі актывістаў атрымалі штрафы за нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні.

Каб папярэдзіць працідзяенне з боку ўладаў, сёлета арганізатары крыху перасунулі тэрмін правядзення свята. Купальскі летнік пачаў дзейнічаць з 27 чэрвеня, ну а асноўныя святочныя мерапрыемствы — у суботу і нядзелю 29-30 чэрвеня.

“Ужо зараз нас у лагеры больш за дзесяць чалавек, дарослыя і дзеці”, — кажа каардынатар “Гавары праўду” ў Бялыніцкім раёне Мікалай Мяцеліца.

Іван БАРЫСАЎ

zapraudu.info

 

 

30 июня 2013

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку