+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Аляксандр Мілінкевіч: “Сёньня ў апазыцыі не хапае жаданьня казаць праўду”

«Адзіны кандыдат» у прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў на выбарах 2006 году Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што апазыцыя павінна шчыра адказаць на пытаньне, чаму яна ідзе на выбары, калі выбараў няма, і заяўляе, што без дыялёгу ўлады і грамадзтва не ўтрымаць самастойнасьць краіны.

Сёньня ў апазыцыі не хапае жаданьня казаць праўду

— Як вы стратэгічна глядзіце на пытаньне падрыхтоўкі дэмакратычных сілаў да прэзыдэнцкіх выбараў і на ўдзел у іх? Ці лічыце, што адзіны кандыдат быў бы найлепшым варыянтам? І наколькі гэта рэалістычна ў нашай сытуацыі?

— Шчыра кажучы, калі назіраю за падзеямі — маю пачуцьцё трывогі. Я не спадзяюся, што ёсьць шанец на адзінага кандыдата. З 2007 году не было ніводнага кангрэсу дэмакратычных сілаў, няма кансалідацыі, гэта відавочна. Нават няма дыялёгу паміж рознымі партыямі. Гэта, безумоўна, кепска.

Але я трывожуся не за стан апазыцыі і не за ўладу, якая невядома, ці ўмее адказаць на маскоўскія правакацыі, якія могуць быць. Я трывожуся за тое, у якім стане будзе беларускае грамадзтва пасьля выбараў. Ці будзе яно больш аптымістычным, ці будзе яно больш праэўрапейскім, ці ня будзе яно зьнявераным.

— З гэтага пункту гледжаньня — грамадзтва ўсё ж арыентуецца ў значнай ступені на лідэраў. У якім кірунку дэмакратычныя сілы павінны весьці сваіх прыхільнікаў, якую альтэрнатыву прапаноўваць?

— Я думаю, сёньня недастаткова сказаць: «У Беларусі няма рэальных выбараў». Мала сказаць пра тое, што кепска. Бо людзі пытаюцца — «А чым пры вас будзе лепш? Што вы зробіце інакш за Лукашэнку?» (Хоць у Лукашэнкі рэйтынгі і невысокія).

Я думаю, больш за ўсё сёньня ў апазыцыі не хапае жаданьня казаць праўду. Бо людзі, напрыклад, пытаюцца: «Чаму вы ідзяце, калі выбараў няма?» Сказаць ім, што мы хочам з вамі сустрэцца і распавесьці пра свае падыходы, — гэтага недастаткова.

Грамадзтва ў стане няўпэўненасьці. Калі мы кажам пра лідэраў думкі — то ва ўладзе такіх няма, і ў апазыцыі таксама не назіраецца. І ў гэтым вялікая праблема. Раней людзі казалі: «Улада сама па сабе, а мы сабе па сабе, мы ім не цікавыя». Трэба зрабіць усё, каб людзі тое самае не казалі пра апазыцыю. Такая пагроза ёсьць.

Я ўпэўнены, што і сёньня трэба казаць пра каштоўнасьці

— Калі вы былі адзіным кандыдатам на выбарах 2006 году, то ў вашай кампаніі быў даволі выразны мэсыдж — «эўрапейскі выбар». Гэта была альтэрнатыва тагачаснай палітыцы ўладаў. Але які мэсыдж, дэвіз можа быць у апазыцыйных сілаў сёньня? Абарона незалежнасьці? Але і ўлада пра гэта таксама заяўляе.

— Я ўпэўнены, што і сёньня мэсыдж павінен быў каштоўнасны. Не кішэня поўная і страўнік задаволены — трэба казаць пра каштоўнасьці. Нічога страшнага, калі гэтыя каштоўнасьці будуць у нечым супадаць з тым, што дэкляруе ўлада. Гэта няправільны падыход — «Калі ўлада нешта сказала, то мы ўжо ня можам паўтарацца». Трэба паўтарацца. Трэба гаварыць! Жыць у незалежнай краіне большасьці падабаецца, і гэта выдатна, але за гэта трэба змагацца, трэба адстойваць гэта.

Таму незалежнасьць — гэта адзін з галоўных лёзунгаў, але яшчэ трэба казаць, куды мы ідзем. Я баюся, што праэўрапейскія сілы будуць саромецца казаць пра эўрапейскі шлях. У Эўропе крызіс, рэйтынгі праэўрапейскага шляху ня вельмі высокія. І дэмакратычныя сілы паспрабуюць гуляць на тым, што ўлада непапулярная, аддаленая ад людзей і гэтак далей.

Але я лічу, што калі мы кажам пра незалежнасьць, то мы павінны казаць і пра эўрапейскі выбар. Гэта ня значыць, што як толькі мы пагрукаемся, то нам адразу адчыняць. Трэба ісьці да стандартаў, супрацоўнічаць з Эўропай — гэта, я лічу, павінна быць тэмай нумар 1 для беларускіх дэмакратаў.

«Мяккай беларусізацыі» ўжо недастаткова

— У 2009–10 годзе ўлада пайшла на «нармалізацыю» адносінаў з Захадам, і гэты працэс трагічна скончыўся 19 сьнежня 2010 году. Цяпер афіцыйны Менск таксама праводзіць палітыку «нармалізацыі» стасункаў з Эўразьвязам і ЗША. Як вы лічыце, наколькі гэта трывалы курс? Ці ўлада пайшла на яго чыста з сытуатыўных меркаваньняў у якасьці адказу на ціск Расеі? Ці ва ўлады сапраўды зьявілася разуменьне важнасьці адносінаў з Захадам?

— Калі казаць пра падзеі ва Ўкраіне, ад якіх мы моцна залежым — то Пуцін адыграў велізарную ролю ў кансалідацыі і станаўленьні глыбокай ідэнтычнасьці ўкраінцаў. Я лічу, што вельмі важна, каб улада, акрамя таго, што супрацоўнічае з Эўропай (і гэта выдатна), рабіла ўсё, каб замацаваць нацыянальную самасьвядомасьць, гістарычныя веды, пазыцыі беларускай мовы. «Мяккай беларусізацыі» ўжо недастаткова.

Супраца з Эўропай павінна суправаджацца гэтымі дзеяньнямі па нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў. Я думаю, што ва ўладзе ідзе барацьба. Нехта лічыць гэта неабходным, нехта гэтага баіцца, бо Расея на гэта коса паглядзіць. Але гэта нумар 1 для ўлады, бо масавае пачуцьцё беларускасьці ў значнай ступені залежыць не ад дэмакратычных арганізацыяў, а ад улады.

— Ёсьць скептычнае выказваньне, што гісторыя нічому ня вучыць. Тым ня менш — пытаньне да вас як да чалавека зь вялікім палітычным досьведам: якія гістарычныя ўрокі, на вашу думку, мы павінны вынесьці з папярэдніх кампаніяў?

— Адзіны кандыдат ці розныя калёны — гэта вечнае пытаньне беларускай апазыцыі. Калі адзіны кандыдат выбіраецца дэмакратычна на вялікім кангрэсе — то гэта добрая мабілізацыя для грамадзтва. У 2006 годзе ў нашай кампаніі ініцыятыўная група складала больш за 5 тысячаў чалавек. Кансалідацыя — гэта пэўны знак якасьці і знак для грамадзтва, што ёсьць шанец.

Нават калі гэтым разам не атрымаецца «адзіны», то вельмі важна паказаць, што апазыцыя ў стане дамаўляцца — чаго пакуль што няма. І я думаю, што сёньня апазыцыя павінна зрабіць акцэнт менавіта на гэтай працы, паказаць, што яны дамоваздольныя. Трэба прадэманстраваць, што людзі ідуць на гэтыя выбары не патрэніравацца, не нагадаць пра свае структуры. І калі ты кажаш, што выбараў няма, але ідзеш на іх — дык дзеля чаго? Адказу на гэтае пытаньне няма, і гэта псуе імідж дэмакратаў.

Слова «праўда» павінна быць ляйтматывам кампаніі. Уладу папракаюць, што недастаткова гэтай праўды, клопату аб людзях. І апазыцыя проста абавязаная гаварыць праўду.

Байкот у нас немагчымы, бо гэта моцная і салідарная кампанія. Але я ўсё больш думаю, што нават салідарны няўдзел асноўных дэмакратычных сілаў, магчыма, стаў бы дэманстрацыяй таго, што мы ставім пэўныя ўмовы. Мы кажам так: калі нас ня будзе ў выбарчых камісіях — мы не ідзем на выбары. Пакуль няма гэтай інтрыгі, усе ідуць, самі ня ведаюць, куды і навошта. І людзі гэта адчуваюць.

Без дыялёгу мы не ўтрымаем краіну самастойнай

— За вашую ідэю дыялёгу з уладай вас у свой час вельмі моцна палітычна білі. Ці патрэбна гэта сёньня, калі ўлада даўно паказала, што ня мае ніякага жаданьня ісьці на дыялёг — і ў цэлым з грамадзтвам, і канкрэтна з палітычнымі апазыцыйнымі сіламі?

— Я прытрымліваўся ідэі, што патрэбны дыялёг і ўнутры Беларусі, і дыялёг беларускай улады з цывілізаваным сьветам, і ніколі не шкадую аб гэтым. Асабліва сёньня, калі наша незалежнасьць пад рэальнай пагрозай. Без дыялёгу мы не ўтрымаем краіну самастойнай.

Нават у апазыцыі ёсьць вялікі недавер, ёсьць думка, што толькі мая пазыцыя слушная, абсалютная самаўпэўненасьць. Але ў любой дэмакратычнай краіне галоўнае — гэта дыялёг і кампраміс. Погляды заўсёды будуць розныя. Калі вы думаеце, што ў новай эўрапейскай дэмакратычнай Беларусі будуць толькі дэмакратычныя погляды — то гэта памылка. Мы бачым, што робіцца ў Эўропе.

“Радыё Свабода”

12 февраля 2019

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку