+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Андрэй Дзьмітрыеў: «Беларусь — не пасярэднік, а зацікаўлены бок»

Беларусь як месца, абранае для перамоваў паміж прадстаўнікамі афіцыйнай улады Украіны і прарасейскіх сепаратыстаў, мае шэраг адметнасьцяў, адзначае намесьнік кіраўніка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў. Першая — гэта непрызнаньне легітымнасьці прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе шэрагам краінаў. Другая — наяўнасьць у Беларусі палітзьняволеных.

дмитриев

Як лічыць Дзмітрыеў, Лукашэнка пагадзіўся адкрыць пляцоўку для перамоваў па наступнай прычыне: «Ён паспрабуе выцягнуць з гэтага максымум для свайго іміджу праз сваю ідэю стабільнасьці ў Беларусі.

Андрэй Дзмітрыеў таксама адзначае: «Мы лічым, што сёньня гэта той момант і тая тэма, дзе сапраўды жыцьці людзей, якія гінуць цяпер ва Ўкраіне, значна больш важныя, чым пэўныя палітычныя аспэкты гэтай справы. Таму, калі ўдасца дасягнуць міру ва Ўкраіне, гэта будзе значна большы вынік, чым засяроджваньне на палітычных праблемах і вузкіх палітычных момантах.

Таксама гэта важна і ў нас у Беларусі. Я патлумачу гэта наступным чынам. Зьбіраючы подпісы за „Народны рэфэрэндум“, мы бачым, як людзі напужаныя вайной ва Ўкраіне. І праз гэта яны часта гатовыя адмовіцца ад любых пераменаў.

Як толькі ва Ўкраіне будзе мір і будзе бачна, што краіна пачала нармальна разьвівацца, гэта пашырыць нашы магчымасьці, каб тут у Беларусі прасоўваць ідэю мірных пераменаў. Таму ў міры ва Ўкраіне сёньня зацікаўленыя ўсе. Як гэта ні дзіўна, але ў гэтым зацікаўленыя і афіцыйны Менск, і дэмакратычныя сілы».

“Радыё Свабода”

30 июля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую “антитунеядскую” линию помощи гражданам