Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353
class="post-template-default single single-post postid-273266 single-format-standard non-responsive">

+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Аўтобусны прыпынак стане… арт-аб’ектам памяці Адамовіча

Распачынаецца прыём заявак на конкурс па стварэнні арт-аб’екта «Прыпынак Адамовіча».

У роднай вёсцы пісьменніка Глуша, што пад Бабруйскам, дагэтуль няма ні помніка, ні нават памятнай шыльды, якая б нагадвала, што тут прайшлі дзяцінства і юнацтва славутага літаратара Алеся Адамовіча. Не адно дзесяцігоддзе вядуцца размовы пра адкрыццё музею, але на гэта няма грошай.

Актывіст з Бабруйску, сябра “Гавары праўду” Андрэй Архіпенка напачатку году сабраў больш за 600 подпісаў за стварэнне ў Глушы скверу Алеся Адамовіча разам з бюстам пісьменніка. Нядаўна ён атрымаў адказ з Міністэрства культуры з узгадненнем прапановы. Цяпер дапрацоўваецца макет будучага помніка.

А пакуль вырашаюцца ўсе гэтыя арганізацыйныя пытанні, Андрусь прапанаваў яшчэ адну, адносна простую і недарагую ідэю – прысвяціць Алесю Адамовічу самы звычайны аўтобусны прыпынак у Глушы. Дзеля гэтага прыпыначны пункт трэба перабудаваць ці проста аформіць так, каб ён распавядаў, што Глуша – гэта малая радзіма Адамовіча.

Да сябра “Гавары праўду” далучыліся іншыя неабыякавыя бабруйчане, і ў выніку паўстала ініцыятыва па стварэнні турыстычнай кропкі «Прыпынак Адамовіча». Падтрымлівае бабруйчанаў магілёўскі цэнтр гарадскіх ініцыятываў «Цяпліца».

Сябры ініцыятывы лічаць, што такім арт-аб’ектам атрымаецца прыцягнуць увагу як жыхароў вёскі, гэтак і гасцей, і тых, хто проста едзе міма па трасе, да асобы Адамовіча, да пакінутай ім спадчыны.

Аўтобусны прыпынак знаходзіцца каля ажыўленай трасы Бабруйск-Глуск-Слуцк. Яркі прывабны арт-аб’ект будзе добра бачны тым, хто будзе праязджаць праз Глушу. Нехта абавязкова затрымаецца, і даведаецца, што тут жыў Алесь Адамовіч.

Ідэю падтрымалі мясцовыя ўлады – Глушанскі сельсавет і Бабруйскі райвыканкам.

Але каб задума рэалізавалася, патрэбны цікавы праект ператварэння аўтобуснага прыпынку ў твор мастацтва, прысвечаны пісьменніку. Таму абвяшчаецца конкурс такіх праектаў.

“Белсат”

19 апреля 2018


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Татьяна Короткевич на канале “Страна для жизни”

Подписаться на рассылку