Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353
class="post-template-default single single-post postid-256877 single-format-standard non-responsive">

+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Берасцейцы дамагаюцца рамонту вуліцы Асіпенкі

Подпісы за рамонт вуліцы Асіпенкі ў мікрараёне Граеўка збіралі ў Берасці.

Агулам подпісаў сабралі амаль 500. Актывісты кампаніі “Гавары праўду” перадалі іх у гарадскі выканаўчы камітэт і ДАІ Берасцейскай вобласці.

Як кажа актывістка кампаніі Вераніка Гацько, людзі самі звярнуліся па дапамогу:

– Неаднаразова людзі самі збіралі подпісы. У кожным пад’ездзе старшыні выбіралі людзей, яны дасылалі лісты. На дарозе нават 2 машыны не могуць раз’ехацца – дарогу трэба пашыраць і рамантаваць. Ямы вялізарныя: і 10, і больш за 15 см глыбінёй. Каля вуліцы Асіпенкі ёсць школа №16, таму заўсёды вялікая колькасць дзяцей ідзе гэтай дарогай. Таксама там ёсць пажарная частка, чыгуначная паліклініка і гарадская бальніца.

Гэта і стала матывацыяй сабраць подпісы сярод жыхароў, каб дапамагчы вырашыць існуючую праблему, падсумоўвае актывістка.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

10 июня 2013


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Татьяна Короткевич на канале “Страна для жизни”

Подписаться на рассылку