ДЗІВОСЫ НА ДАРОГАХ. “Год беражлівасці” ў дзеянні
Цікавыя рэчы можна пабачыць на нашых дарогах.
Іду я да прыпынку аўтобусаў каля аграгарадка Перасвятое і бачу: цёткі дарогу мятуць! Ну, думаю, мо нейкае начальства мусіць прыехаць, не інакш.
Падыходжу і пытаюся: “А што гэта вы робіце?”
Яны адказваюць з усмешкаю: “Дык рабіць у саўгасе няма чаго, таму і мяцём!”
“А хто гэта загадаў вам рабіць?” – пытаюся.
“Дык начальства,” – адказваюць.
Прыглядаюся да дарогі і бачу: уся яна засыпаная кукурузай і тым, што ад яе засталося пасля праезду машын. Вось табе і год беражлівасці! А т.з. прэзідэнт грошы па ўсім свеце шукае для папаўнення бюджэту і, нават, са сваіх грамадзян па 100 даляраў хоча браць, калі тыя за мяжу хочуць выехаць.
Вось так працуюць у КСУП “Выток” Рэчыцкага раёну.
Кастусь Алешка
25 сентября 2013
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.
Валер26 Верасень 2013 #
Цывілізаваныя людзі, калі бяруць нейкую інфу з іншага сайта, робяць на яго спасылку, а не крадуць.