+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Гарадоцкае чынавентства забараніла жалобны пікет з нагоды 26-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” з Гарадка Леанід Аўтухоў атрымаў адказ з райвыканкама за подпісам намесніка старшыні Буруновай Н.А.

— Зварот быў накіраваны, каб атрымаць дазвол на правядзенне пікетавання
з нагоды 26-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, — паведаміў Леанід. — У звароце я прасіў, каб, калі будзе прымацца рашэнне, запрасілі на абмеркаванне і мяне. Але чыноўнікі ўсё вырашылі самі, адказалі “НЕ”. І як пасля гэтага грамадзяне могуць адносіцца да кіруючай ўлады?! Толькі як да чужынцаў, акупантаў, якія захапілі, я лічу, уладу і здзекваюцца з людзей.

Чарнобыль закрануў бадай што ўсё насельніцтва Беларусі. У тым ліку і чыноўнікаў, і міліцыянтаў, і супрацоўнікаў КДБ, і набліжаных да цела кіраўніка. Усе
мы ўжываем атручаныя прадукты з забруджаных зямель Гомельшчыны,
дыхаем атручаным паветрам.

Таму тэма пабудовы беларускай АЭС у Астраўце не вельмі папулярна ў грамдстве. Тым больш, што гэтае рашэнне, як звычайна ў нашай краіне, не абмяркоўвалася з людзьмі, а было прынята “кулуарна”, без уліку меркавання грамадзян.

Гэтым пікетам мы хацелі сказаць “Не новаму Чарнобылю”, а таксама ўшанаваць светлую памяць загінулых і ўсіх тых, хто паклаў сваё здароўе на ліквідацыі наступстваў “мірнага атама”, але гарадоцкае чынавенства адказала “не” людзям!

Леанід Аўтухоў, zapraudu.info

25 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку