+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Класічныя “адпіскі” ад дэпутатаў

3 сакавіка Таццяна Караткевіч накіравала два запыты ў парламенцкую камісію па адукацыі. Яна цікавілася, ці плануюцца ўнесці нейкія змены ў Кодэкс аб адукацыі, а таксама патрабавала аказаць садзеянне ў правядзенні канцэрта Зміцера Вайцюшкевіча, які фактычна апынуўся ў “чорным спісе”. Пару дзён таму адна з лідараў “Гавары праўду” атрымала адказ.

кодекс об образовании (1)

Чальцы камісіі паведамілі, што “распрацоўка праекта Закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб адукацыі” вядзецца ў Савеце Міністраў”, пасля чаго “дакумент паступіць у Палату прадстаўнікоў”. А гаварыць, калі ён паступіць у парламент і пачнецца разгляд праекта ў першым чытанні, “заўчасна”. З адказу можна зрабіць выснову, што яны нічога не ведаюць пра канкрэтныя змены і самі ініцыятыву ў гэтым пытанні не праяўляюць.

08_vojtjush

Што датычыцца правядзення канцэрта Зміцера Вайцюшкевіча, то “гэта не ў кампетэнцыі ніжняй палаты парламента”. Дадаткова ў лісце былі пералічаныя асноўныя паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў. І хаця такое пытанне парламент сапраўды ня можа вырашаць, відавочна, што ў дэпутатаў няма зацікаўленасці ў гэтым культурным мерапрыемстве. 

Такія вось класічныя адпіскі: шмат фармальных выразаў і ніякай канрэтыкі…

www.zapraudu.info

14 марта 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку