+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Лiтаратар Квяткоўскi раiць “Як стаць беларусам”. Заўтра адбудзецца прэзентацыя

“Як стаць беларусам. Сто гісторый” — новая кніга Севярына Квяткоўскага.
Vokladka
Прэзентацыя адбудзецца 16 кастрычніка а 19-00 у галерэі “Ў”, Менск, пр-т Незалежнасці, 37/а
Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by. “Як стаць беларусам. Сто гісторый” — гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго “я”. Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны прыходзілі да важнасці ўсвядоміць сябе Кімсьці, і ў тым ліку — беларусам. Кніга аб’ядноўвае людзей самых розных узростаў і заняткаў. Ад земляроба да праграміста, ад інжынера да музыканта.
З вядомых асобаў у кнізе сярод іншых прадстаўленыя маналогі Уладзіміра Арлова, Сяргея Міхалка, Андрэя Кудзіненкі, Сяргея Дубаўца, Яўгена Калмыкова, Ганны Кісліцынай, Андрэя Курэйчыка,  Жаны Літвіной, Сяргея Харэўскага і Валянціна Акудовіча. Магчыма, героі кнігі праз свае гісторыі дапамогуць камусьці ў размовах з роднымі, сябрамі, а нават незнаёмымі людзмі, якія задаюць пытанне: “Навошта ты гаворыш па-беларуску?”, ці: “А што гэта значыць — быць беларусам?”.
А яшчэ гэта кніга людзей, якіх ад пачатку ХХІ ст. клічуць беларусацэнтрычнымі: яны глядзяць на сябе, сваю краіну і цэлы свет сваімі ўласнымі вачыма.
Даведка:

Севярын Квяткоўскі, медыя-пісьменнік. “Фрашкі да пляшкі” (2007) — суплёт кароткіх іранічных замалёвак жыцця беларускага непадцэнзурнага асяродку. Кніга атрымала прэмію “Залатая літара”. “Падарунак для Адэлі” (2012) — навелы, якія збольшага друкаваліся ў газеце “Наша Ніва”, а таксама на некаторых літаратурных сайтах. “Як стаць беларусам” (2014): вынік дакументальна-мастацкага праекту

www.zapraudu.info

15 октября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
У старого президента нет поддержки большинства. Нужно выбрать нового!

Подписаться на рассылку