+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Лонг-ліст намінантаў на прэмію імя Святланы Навумавай

9-га сакавіка пачалося вылучэнне прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі імя Святланы Навумавай. На сайце navumava.by вы можаце прапаноўваць свае імёны ці праекты, а пасля скаладання шорт-ліста прагаласуеце за таго ці іншага намінанта.

Лонг-ліст папаўняецца штодня, дэдлайн – 23 гадзіны 15-га сакавіка.

Вось чые імёны і якія праекты ўжо былі названыя.

Журналістыка:

Таццяна Гусева – за двухгадовы цыкл у інтэрнэт-газеце «Салідарнасць» «Жизнь (не)обыкновенного белоруса»

Віталь Цыганкоў – карэспандэнт «Радыё Свабода», за палітычныя блогі на сайце радыё і ў фэйсбуку

Аляксандр Тамковіч – фрылансер, за серыю палітычных партрэтаў у газетах “Новы час” і “Свободные новости плюс” , а таксама артыкулаў на сайце “Хартыя-97”

Руслан Гарбачоў – карэспандэнт інтэрнэт-газеты “Салідарнасць”, за серыю палітычных публікацый

Дзяніс Лаўнікевіч – аглядальнік шэрагу расійскіх СМІ, за матэрыялы пра Беларусь палітычнага і сацыяльна-эканамічнага характару

Алёна Андрэева-Шарамет – вядоўца перадачы “Амплітуда” на сайце TUT.BY

Дзмітрый Гурневіч, Павел Мажэйка – вядоўцы ток-шоў “Два на два” на тэлеканале “Белсат”

Зміцер Галко – карэспандэнт газеты “Новы час”, за серыю матэрыялаў з Данбаса

Аналітыка:

Уладзімір Кавалкін – каардынатар праекта “Кошт урада”, аўтар шэрагу матэрыялаў пра дзяржаўныя выдаткі (напрыклад, пра кошт сайта Следчага камітэта ці куплю “залатых” валідатараў для МІнсктранса)

Андрэй Паратнікоў – эксперт, за аналітычныя матэрыялы ў галіне нацыянальнай бяспекі і ваеннай сферы

Аляксандр Алесін – аглядальнік газеты “Беларусы і рынак”, за матэрыялы ў галіне нацыянальнай бяспекі і ваеннай сферы

Юрый Дракахруст – аглядальнік “Радыё Свабода”, за шэраг артыкулаў і аналітычных перадач на радыё і блогі на сайце TUT.BY

Валерый Карбалевіч – палітолаг, за шэраг артыкулаў у розных выданнях (электронных і друкаваных) і аналітычныя перадачы на “Радыё Свабода”

Сяргей Нікалюк – супрацоўнік НІСЭПД, за аналіз праз сацыялагічныя дадзеныя палітычных працэсаў Беларусі

Яўген Прэйгерман – экспертны цэнтр “Ліберальны клуб”, за матэрыялы па эканамічных пытаннях і пытанняў узаемаадносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

“Надзея”: малады палітык/актывіст года:

Віктар Янчурэвіч, Дзяніс Кобрусеў – ініцыятыва “Еўрапейская перспектыва”, займаецца праблемай ўшчыльнення мікрараёнаў і знішчэння зялёных зон

Вольга Кавалькова – сябра БХД, прымала ўдзел у выбарах у Мінскі гарсавет, арганізоўвала працэс назірання за правядзеннем галасавання

Алег Корбан – каардынатар ініцыятывы “Альтэрнатыва”, сфера актыўнасці: прававая дапамога студэнтам, адукацыйныя праекты, вулічныя акцыі

Сяргей Штода – уладальнік транспартнай кампаніі, які дабіваўся адмены штрафаў, што былі выстаўленыя перавозчыкам за няпоўную аплату праезду па платных дарогах Беларусі; быў затрыманы на пятнаццаць сутак пасля выхаду з сустрэчы ў Савеце міністраў.

Задума года:

KaliLaska –  дабрачынны магазін (падрабязней можна даведацца тут)

Наш хакей-2014 – тры акцыі пад сусветнае хакейнае першынство 2014 года:

  1. электронны таталітарызатар (стаўкі – хто будзе пасаджаны першым) http://totalitizator.com/
  1. салідарнасць з палітзняволенымі (фоты з хэштэгамі да чэмпіянату)
  1. медыясуправаджэнне праз адмысловы инфармацыйна-аналітычны партал openbelarus.by

Брэнд “Honar” – адзенне з нацыянальнымі матывамі на кожны дзень.

 

11 марта 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку