+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Пад час “Чарнобыльскага шляху” актывісты “Гавары праўду” частавалі мінчукоў цукеркамі (фота)

Пляцоўка каля Акадэміі навук задоўга да прызначанага часу збору была ачэпленая металічнымі турнікетамі і байцамі міліцыі спецыяльнага прызначэння ў чорнай уніформе.

Усіх жадаючых паўдзельнічаць у шэсці прасілі прайсці кантроль праз ручныя металашукальнікі і паказаць асабістыя рэчы.

Ігар Драко прарваўся праз кардон міліцыянтаў

Праз некаторы час на пляцоўцы сабралося некалькі соцень людзей, у тым ліку і каля пяцідзесяці актывістаў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”.

Таксама маладзёны грамадскай кампаніі зладзілі невялічкую акцыю: яны прапанавалі ўсім прысутным частавацца цукеркамі і згушчаным малаком з Рагачова. На сваю рызыку і адказ. Частавала гэтымі “прысмакамі” Святлана Вінаградава, жонка Паўла Вінаградава, які сёння быў асуджаны на 5 сутак адміністратыўнага арышту па палітычных матывах.

Першым пачаставаўся Сяргей Вазняк, былы палітвязень, а зараз адзін з кіраўнікоў кампаніі “Гавары праўду”.

Сяргей Вазняк не спалохаўся “мірнага атама”

Гэтая акцыя выклікала цікавасць не толькі ў журналістаў з незалежных СМІ, але і ў аператараў “у цывільным”.

Недзе каля 18-35 людзі рушылі ўбок плошчы Бангалор на жалобны мітынг.

zapraudu.info

26 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
У старого президента нет поддержки большинства. Нужно выбрать нового!

Подписаться на рассылку