+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Памерла маці Зянона Пазняка

Пасля цяжкой і працяглай хваробы памерла Ганна Яўхімаўна Пазняк. Усяго некалькі дзён яна не дажыла да свайго 90-годдзя.

Кампанія “Гавары праўду” выказвае шчырыя спачуванні Зянону Станіслававічу Пазняку, сям’і і блізкім Ганны Яўхімаўны.

Лёс сына Ганны Пазняк склаўся такім чынам, што ён не зможа развітацца са сваёй маці. Беларусь па-ранейшаму застаецца падзеленай на дзве часткі: у адну з іх уваходзяць тыя, каго сённяшнія ўлады лічаць небяспечнымі для сябе. Зянон Пазняк сярод гэтых апошніх. На вялікі жаль, хрысціянскія і простыя чалавечыя пачуцці не авалодалі нашымі дзяржаўнымі кіраўнікамі нават у такой сітуацыі.

Грамадзянская паніхіда і развітанне з нябожчыцай адбудуцца 23 красавіка з 9.00 да 11.00 у Зале рытуалаў па адрасе: Мінск, вул. Альшэўскага, 12 (ст. метро “Маладзёжная”).

 

23 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Татьяна Короткевич на канале “Страна для жизни”

Подписаться на рассылку