Пярэпалах у салігорскай міліцыі: гаварыпраўдаўцы зноў раздавалі балёнікі
Салігорская міліцыя зноў “стаіць на вушах” – актывісты кампаніі “Гавары праўду” раздавалі на гарадзкім рынку паветраныя балёнікі.
Як паведаміла нашаму сайту прадпрымальніца Тацьцяна Кучынская, у сувязі зь Днём ведаў прадстаўнікі кампаніі “Гавары праўду” вырашылі павіншаваць юных школьнікаў і іх бацькоў са сьвятам і падарыць ім свае балёнікі з заклікам гаварыць праўду. Пад час акцыі анікіх інцыдэнтаў не было, аднка ўвечары Тацьцяне патэлефанваў участковы міліцыянт ды запрасаў “на бяседу” у сувязі з разадачай балёнікаў.
– Мяне такі званок вельмі зьдзівіў, бо гэтыя балёнікі былі ў нас раней канфіскаваныя спэцслужбамі, а пазьней іх нам вярнулі назад. Ня ведаю якую экспэртызу там над імі рабілі, але ж відавочна, што калі б яны несьлі нейкую пагрозу канстытуцыйнаму ладу ці грамадзтву, дык балёнікі б зьнішчылі наўпрост у засьценках КДБ, – паведаміла рэдакцыі САЛІГОРСК.org Тацьцяна Кучынская.
Прадпрымальніца запатрабавала ад участковага даслаць ёй правільна аформленую павестку з указаньнем у якасьці каго і па якой крымінальнай справе зь ёй хочуць “пабяседваць”.
Варта адзначыць, што 30 красавіка 2010 году салігорская міліцыя ўжо прайграла адну бітву з паветранымі шарамі. Тады на Кастрычніцкім рынку гораду таксама валадарыла весялосьць ды пазытыў – наведвальнікі рынку зь дзецьмі масава хадзілі з балёнікамі з надпісам “Гавары праўду”. Такімі ж балёнікамі былі ўпрыгожаны дзясяткі гандлёвых кропак ды ралетаў. Аднак у хуткім часе па рынку з драбінкамі ў рукох засноўдалі людзі ў форме і без. Яны падстаўлялі драбінкі да ралетаў, здымалі балёнікі і… пратыкалі іх! Выглядала гэта вельмі недарэчна і стала ледзь не галоўнай гарадзкой падзей.
saligorsk.org
1 сентября 2011
Теги: Говори правду
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.
За прауду2 Верасень 2011 #
Прауда вочы рэжа !!!