+ 375 25 512-05-97
+ 375 17 362-81-07

Беларусі патрэбны новы рэферэндум, на якім народ сваім рашэннем вызначыць далейшае развіццё краіны. "Народны рэферэндум" — гэта ваша законнае права

Храналогія перамогаў

Як перамагчы і да чаго мы ідзём
  • 1
    Вызначыць пытанні
    Пытанні Народнага рэферэндуму прыдумалі не палітыкі і актывісты дэмакратычнага руху, а самі грамадзяне Беларусі. На працягу трох летніх месяцаў 2013 года ва ўсіх рэгіёнах краіны шляхам абыходу кватэр і дамоў, пісьмовага анкетавання, а таксама праз інтэрнэт былі апытаныя дзясяткі тысяч чалавек. У выніку гэтай працы абазначылася каля 50 розных тэм, якія выклікаюць у грамадстве найбольшую цікавасць. Затым з гэтых тэм былі сфармуляваны 11 найбольш актуальных пытанняў, якія на працягу восені 2013 года дэталёва абмяркоўваліся ў дэмакратычных структурах і ў экспертнай супольнасці Беларусі. Так да пачатку 2014 года і былі сфармуляваны 6 пытанняў Народнага рэферэндуму.
  • 2
    Падаць 50 тысяч подпісаў у парламент
    Збор подпісаў грамадзян пад зваротам да прэзідэнта і парламента ініцыяваць правядзенне Народнага рэферэндуму фактычна пачаўся разам са стартам кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 2014 года. У збор першых подпісаў актыўна ўключыліся дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты і члены іх камандаў. Паступова да гэтай працы былі прыцягнутыя сотні грамадзян па ўсёй Беларусі. Першыя 50 тысяч подпісаў у падтрымку Народнага рэферэндуму былі сабраныя да канца лета 2014 года. Падаць іх у Палату прадстаўнікоў было вырашана 2 кастрычніка 2014 года - у дзень адкрыцця восеньская парламенцкай сесіі, што і было зроблена лідарамі структур Народнага рэферэндуму.
  • 3
    Папулярызаваць ідэю
    Нароўні з падачай першых 50 тысяч подпісаў у Палату прадстаўнікоў, актывістамі Народнага рэферэндуму праведзена вялікая праца па падтрымцы гэтай ідэі ва структурах улады і ў грамадстве. Мы пабывалі на асабістых прыёмах у 40 дэпутатаў парламента і прад'явілі ім патрабаванне іх выбаршчыкаў ініцыяваць правядзенне Народнага рэферэндуму. У трох дзясятках гарадоў Беларусі праведзены грамадскія слуханні па тэматыцы Народнага рэферэндуму з прыцягненнем палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, экспертаў і простых грамадзян. У гэтых слуханнях бралі ўдзел больш за 500 чалавек, а рэкамендацыі слуханняў накіраваны кіраўніцтвам профільных міністэрстваў, ведамстваў і парламенцкіх камісій. Былі арганізаваны паездкі прадстаўнікоў Народнага рэферэндуму па 60 рэгіёнах краіны, сотні публікацый у сродках масавай інфармацыі. Працягваецца і збор подпісаў грамадзян - да цяперашняга часу ў падтрымку ініцыятывы сабрана больш за 120 тысяч подпісаў.
  • 4
    Выставіць адзінага кандыдата
    У студзені-красавіку 2015 года дэмакратычнымі структурамі - ініцыятарамі Народнага рэферэндуму праведзена паспяховая работа па прасоўванні ідэі Народнага рэферэндуму ў Беларусі. Таццяна Караткевіч прыняла ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Яе праграма была заснавана на пытаннях Народнага рэферэндуму, за якія было сабрана 120 тысяч подпісаў. У сваіх выступах яна неаднаразова заяўляла, што прадстаўляе інтарэсы тых, хто сёння ў Беларусі хоча мірных пераменаў і тых, хто падтрымлівае Народны рэферэндум. Арганізацыі, якія ўваходзяць у Народны рэферэндум, апынуліся адзінай сілай у дэмакратычным руху Беларусі, хто змог дамовіцца аб каардынацыі дзеянняў і адзінай праграме.
  • 5
    Аб’яднаць прэзідэнцкія і парламенція выбары
    У красавіку 2015 года Народны рэферэндум заявіў аб правядзенні незвычайнай для Беларусі палітычнай кампаніі, якая разлічана на два гады і ўключыць у сябе як адзінае цэлае прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Сфарміраваны агульны штаб Партнёрства дзеля мірных пераменаў "Народны рэферэндум". Прадумана не толькі арганізацыйная, але і змястоўная частка адзінай кампаніі прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў. Наш кандыдат у прэзідэнты і ўсе нашы кандыдаты на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў правядуць свае выбарчыя кампаніі з адзіным пасланнем да людзей, у аснову якога будуць пакладзены ідэі Народнага рэферэндуму. Давераныя асобы Таццяны Караткевіч у 2015 годзе складуць касцяк адзінага спісу Народнага рэферэндуму на парламенцкіх выбарах 2016 года. Мы дакладна ведаем, што сябры ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты, якія збяруць 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі кандыдата ў 2015 годзе, забяспечаць збор подпісаў і за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Народнага рэферэндуму на парламенцкіх выбарах 2016 года.
  • 6
    Правесці форум за мірныя перамены
    Правесці Форум за Мірныя перамены, які зацвердзіць парадак рэформаў і дасць ім грамадскую падтрымку. Стане пляцоўкай для дыялогу ўсіх тых, хто сёння разумее, што Беларусі патрэбныя перамены, незалежна ад іх палітычных поглядаў.
  • 7
    Пачаць мірныя перамены
    Шлях Народнага рэферэндуму - гэта шлях мірных пераменаў. У Беларусі сёння ёсць грамадзяне, якія лічаць, што ўсё ў краіне добра, нічога мяняць ня трэба, такім чынам хочуць закансерваваць так званую беларускую «стабільнасць». Ёсць грамадзяне, якія з гэтым меркаваннем справядліва не згаджаюцца, але настойваюць на неадкладных радыкальных зменах, якія пагражаюць грамадзянскім супрацьстаяннем і непрадказальнымі наступствамі для краіны. Але першых і другіх, разам узятых, - меншасць. Большасць беларусаў выступаюць сёння за палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя перамены, але хочуць пры гэтым, каб яны прайшлі мірных шляхам, без сацыяльных узрушэнняў, без пагрозы незалежнасці Беларусі. Народны рэферэндум - шлях менавіта такіх пераменаў.

6 пытанняў

Першае

Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?

Чаму яно важнае?
Другое

Ці згодныя вы, што кіраўнікі выканкамаў гарадоў, раёнаў, абласцей павінны выбірацца прамым галасаваннем грамадзян?

Чаму яно важнае?
Чацвёртае

Ці згодныя вы, што для забеспячэння нейтральнага статусу Беларусі ў краіне павінна быць забаронена размяшчэнне замежных ваенных аб'ектаў, ядзернай зброі, а беларускія вайскоўцы не павінны несці службу за мяжой?

Чаму яно важнае?
Беларусь знаходзіцца паміж двума магутнымі цэнтрамі эканамічнага прыцягнення - Расіяй і Еўрапейскім саюзам. І калі з Расіяй у нас склаліся вельмі цесныя гаспадарчыя зносіны, то на еўрапейскім напрамку нашы поспехі вельмі сціплыя. Між тым тэхналогіі і інвестыцыі, у якіх мы так маем патрэбу, маглі б прыйсці да нас як раз з Еўрасаюза. Увядзенне бязвізавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам палегчыла б наладжванне сувязяў - не толькі дзелавых, але таксама адукацыйных і культурных.
Нейтралітэт не толькі з'яўляецца гарантыяй таго, што нашым вайскоўцам не давядзецца ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях на баку саюзніка ў выпадку ўзброенага канфлікту, але таксама дае магчымасць Беларусі развіваць эканамічнае супрацоўніцтва з краінамі, якія ўваходзяць у канкуруючыя ваенныя альянсы.
Пятае

Ці згодныя вы, што адзін і той жа чалавек не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны?

Чаму яно важнае?
Шостае

Ці згодныя вы, што грошы, атрыманыя ад запланаванай урадам прыватызацыі, у першую чаргу павінны пайсці на кампенсацыю ўкладаў, страчаных падчас дэвальвацыі 2011 года, і стварэнне працоўных месцаў?

Чаму яно важнае?
Да 2004 года ў Канстытуцыі было запісана, што грамадзянін Беларусі мае права займаць пасаду прэзідэнта не больш за два тэрміны. Варта вярнуць гэтую норму. Дзесяці гадоў цалкам дастаткова, каб паказаць сябе выбаршчыкам як прэзідэнта. Калі трэба больш - значыць, прэзідэнт выконваў свае абавязкі неналежным чынам і давяраць яму кіраванне краінай у трэці раз не мае сэнсу. Добра працуючага прэзідэнта таксама трэба мяняць хоць бы раз у дзесяць гадоў, каб у яго не паўстала спакуса паўтарыць словы аднаго караля: «Дзяржава - гэта я».
У цяперашні час многія прадпрыемствы Беларусі стратныя або знаходзяцца на мяжы банкруцтва. Выхадаў з гэтай сітуацыі два: або іх закрыццё, або прыватызацыя, інакш кажучы, продаж прыватным кампаніям. Другі шлях з’яўляецца пераважным, таму што тады дзяржава атрымае сродкі, якія можна будзе накіраваць на стварэнне новых працоўных месцаў. Цяпер сотні тысяч беларусаў вымушаны працаваць за мяжой. Вакансіі, якія з'явяцца, вернуць многіх з іх дадому. І чым больш прадпрыемстваў і работнікаў будзе плаціць падаткі ўнутры Беларусі, тым прасцей будзе дзяржаве спраўляцца са сваімі сацыяльнымі абавязальніцтвамі, у тым ліку і з прапанаванай тут кампенсацыяй укладаў.

Чым дапамагчы?