+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Справаздача і выбары каардынтараў у Берасці і вобласці

20 лютага адбыўся сход актыву “Гавары праўду” Берасця і Берасцейскай вобласці.

Сустрэча складалася з трох частак.

У першай кіраўнік гарадской арганізацыі Ігар Маслоўскі, кіраўнік “Сацыяльнага офіса” (які функцыянуе пры падтрымцы “Гавары праўду”) Уладзімір Вуек, сукаардынатары па вобласці Ганна Канюс і Валянцін Лазарэнкаў распавялі пра працу сваіх структур у межах “Грамадзянскай дамовы”, а таксама падчас парламенцкай кампаніі.

Ганна Канюс

Людміла Дзенісенка

Пасля былі выступы ахвотных. Увогуле на сход прыйшлі больш за сорак чалавек.

У другой частцы Ігар Драко, прадстаўнік “Гавары праўду” з Мінска, распавёў прысутным пра стратэгію працы кампаніі на 2013 год. Сярод іншага, ён паведаміў, што на мясцовыя выбары “Гавары праўду” плануе выставіць не меней за 1000 кандыдатаў. На Берасце і вобласць, такім чынам, прыпадае 170 чалавек.

Напрыканцы сходу былі праведзеныя выбары гарадского і абласнога кардынатараў. У Берасці ім застаўся Ігар Маслоўскі (яго намеснікам абралаі Уладзіміра Вуека), у вобласці каардынатарам стаў Валянцін Лазарэнкаў.

zapraudu.info

21 февраля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку