+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: “Тыповая праблема для маёй акругі — двары і ушчыльненне”

Сёння — апошні дзень, калі можна вылучыцца кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў. Лідар “Гавары праўду” сабрала больш за 300 подпісаў выбаршчыкаў і дзеліцца сваімі ўражаннямі ад размоваў з імі. 

– Тыповая праблема для маёй акругі — двары. Іх утульнасць, камфортнасць менавіта для жыхароў. У іх няма адчування, што гэта — іх. Паркуецца шмат машынаў. Шмат дзе стаіць вада. Звонку ўсё прыгожа, а ўнутры — не ўсё.

Большасць праблем, з якімі выбаршчыкі звяртаюцца да Таццяны Караткевіч, маюць жыллёва-камунальны характар. Напрыклад, людзі пратапталі ў двары зручныя сцежкі, а камунальнікі ніяк не могуць іх заасфальтаваць. А надвор’е зараз такое, што даводзіцца ўвесь час скакаць па брудзе.

– Таксама праблемы, звязаныя з ушчыльненнем, застаюцца актуальнымі. Людзі, якія жывуць побач з Асмалоўкай, хацелі б даведацца пра свой лёс, будуць іх зносіць ці не.

Жыллёвыя ўмовы хвалююць людзей не толькі ў сталіцы:

– Мая выбарчая акруга знаходзіцца ў працоўным квартале. У асноўным гэта пяціпавярховыя дамы. І амаль усе дамы я прайшла сама, — распавядае гомельскі абласны каардынатар “Гавары праўду” Алена Лінкевіч, якая балатуецца ў дэпутаты ў Рэчыцы. — Людзі, у асноўным, настроеныя скептычна. Бразгаюць дзвярыма: “Ай, надакучылі нам гэтыя дэпутаты, што мы ад іх бачым!”. А праблемы паўсюль аднолькавыя. Дамы старыя, парковак для машын няма, дзіцячыя пляцоўкі ў дзіцячым стане. У пяціпавярховіках няма балконаў на першым паверсе. Людзі просяць пабудаваць “грыбкі”, каб было дзе сушыць бялізну. Не проста нацягнуць вяроўкі, а пад дахам.

“Еўрарадыё”

8 января 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку