+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У адной з акругаў Мінска зладзяць сапраўдны байкот

Прадстаўнікі Руху “За Свабоду”, Партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” і яе моладзёвага крыла “Zмена” сёння прынялі рашэнне аб стварэнні працоўнай группы па правядзенні такой кампаніі.

У межах актыўнага байкоту ў асобнай мінскай акрузе плануецца арганізаваць пастаяннае назіранне на ўсіх участках цягам шасці дзён. Для гэтага спатрэбіцца дзяжурства ў некалькі зменаў ад 210 да 280 назіральнікаў на 35 участках. Будзе зладжаны распаўсюд улётак у дзве хвалі на прыблізна 20 тысяч кватэр (спатрэбіцца каля 100 валанцёраў). У планах – таксама пікетаванне, сустрэчы з выбарцамі выданне спецыяльных накладаў газет, рассылка лістоў сябрам камісіі пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства.

Актыўны байкот мае быць арганізаваны ў акрузе, дзе няма дэмакратычнага кандыдата і ў складзе акруговай камісіі ёсць дасведчаны прадстаўнік апазіцыі.

“На жаль, некаторыя калегі з апазіцыі да гэтага часу ўпэўнены, што бла-бла-бла ў інтэрнэце замяняе рэальную працу з выбаршчыкамі. Я жыву ў адным з самых густанаселеных раёнаў Мінска, у чатырохпад’ездным дзевяціпавярховым доме з чатырма кватэрамі на пляцоўцы. Толькі ў адной кватэры (маёй!) ведаюць пра байкот. Мы лічым, што адзіная магчымасць вымераць рэальную эфектыўнасць тэхналогіі байкоту – гэта сканструяваць градуснік. На жаль, я яшчэ раз пераканаўся, што калегі з БХД і АГП свядома зводзяць размову ад канкрэтыкі ў імітацыю”, – адзначыў прадстаўнік грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Фядута.

Паводле намесніка старшыні Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча, нельга вымяраць поспех фактычнымі праваламі: колькасцю забароненых пікетаў, незарэгістраваных кандыдатаў ці не патрапіўшых у тэлеэфір выступаў.

“Значная частка грамадства расчараваная як ва ўладзе, так і ў апазіцыі. Будзе самападманам запісваць у свой актыў пасіўныя паводзіны выбаршчыкаў, якія адмаўляюцца прымаць свядомы ўдзел у палітычным жыцці краіны. Нашай перамогай будзе іх усвядомлены выбар альбо ў форме падтрымкі апазіцыйных кандыдатаў у акругах, дзе яны ёсць, альбо ў форме няўдзелу ў выбарах як дэманстрацыі недаверу дзейснай уладзе. Крытэры эфектыўнасці вызначаюцца толькі рэальнай працай з выбарцамі, якую можна вымераць колькасцю данесеных улётак, асабістых кантактаў, колькасцю назіральнікаў, якія адсочваюць выбарчы працэс”, – адзначыў Юрась Губарэвіч.

У сённяшнім паседжанні, на якім абмяркоўвалася адзіная тактыка дэмсілаў у выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў, узялі ўдзел прадстаўнікі шасці арганізацый – Руху “За Свабоду”, Партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” і яе маладзёвага крыла “Zмены”, АГП і БХД. Першыя чатыры дамовіліся аб стварэнні працоўнай групы па арганізацыі актыўнага байкоту у асобнай акрузе Мінска.

Крыніца: сайт Руха “За свабоду!”

28 августа 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
У старого президента нет поддержки большинства. Нужно выбрать нового!

Подписаться на рассылку