+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Стоўбцах паставяць помнік Якубу Коласу

Міністэрства культуры абвясціла конкурс праектаў помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу ў Стоўбцах. Помнік будзе ўсталяваны ў скверы па вуліцы Цэнтральная​.

«Конкурс мы праводзім для таго, каб знайсці найбольш выразны вобраз класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа для стварэння помніка на малой радзіме паэта. Яго кампазіцыйнае і пластычнае выкананне павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва».

Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюцца прафесійныя скульптары і архітэктары. Пераможца атрымае права на стварэнне помніка, кошт якога не можа перавышаць 200 тысяч беларускіх рублёў, якія выдаткуе Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт.

Якуб Колас нарадзіўся 22 кастрычніка 1882 года ў засценку Акінчыцы Менскага павета Менскай губерні, цяпер гэта тэрыторыя горада Стоўбцы.

Усталявання помніка славутаму зямляку ў межах праекта “Робім разам” дамагаўся сябра “Гавары праўду” Мікалай Лысянкоў.

Паводле БЕЛТА

4 марта 2019

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Андрей Дмитриев говорит правду Пауку