+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Выбар студэнта: нізкабюджэтнае размеркаванне ці высокія кошты на адукацыю

Згодна дадзеным Нацстаткома Беларусі, кошты навышэйшую адукацыю за першыя тры тыдні верасняўзняліся больш чым на 20%.

Гэта ўжо другое павышэнне за год. Беларускія студэнты такім чынам пастаўлены ў сітуацыю паміж молатам і накавальняй. Паступіш на платнае –ледзь выплаціш грошы, паступіш набюджэт – рызыкуеш нарвацца на двагады галечы…

Направа пойдзеш грошы на адукацыю зоймеш

Па дадзеных на 2 жніўня, вядучыя ВНУ краіны ўсталявалі наступныякошты для першакурснікаў: БДУ – адBr5 млн. 385 тыс. да Br7 млн. 484 тыс.,БНТУ – ад Br6 млн. 186 тыс. да Br6 млн.428 тыс, БДУІР – ад Br5 млн. 400 тыс. даBr6 млн., БДЭУ – ад Br4 млн. 830 тыс.да Br6 млн. 626 тыс.. Пры гэтым 64% студэнтаў Беларусі платнікі.

Я вырашыла, што як толькі кошты ізноў падымуцца, перайду на завочку. Калі будзе 10 мільёнаў за год, то нават не думаючы перавядуся, кажа Дар’я, студэнтка БДУ. Не, гэта немагчымастолькі плаціць за адукацыю. Сама я наадукацыю не зарабляю. У маёй мамы заробак цяпер не настолькі высокі. А намна дваіх і за вучобу заплаціць, і апрануцца-абуцца, і на ежу, і на праезд дадому і назад. Сама я з Гомелю, таму вельміскладана ездзіць дадому.

– У нашай групе як мінімум чатыры чалавекі шукалі абыходныя варыянты, – кажа студэнтка БНТУ Вольга. – Адна дзяўчынка перавялася на завочку, цяпер будзе працаваць. Калі кошты павысілісяў першы раз, то некаторыя старалісялепш вучыцца, каб атрымаць зніжку.Аднак усё роўна перавяліся на завочку,бо не змаглі плаціць.

Тое самае кажуць і іншыя студэнтыплатнікі. І нават бясплатны праезд пасталіцы не выратоўвае.

– Ага, кошт праезду зрабілі бясплатным, а кошт на адукацыю паднялі,– кажа Ігар, студэнт-медык. – Вось і кампенсацыя. Мы ўсёроўна за гэты праезд заплацілі.

Налева пойдзеш размеркаваннезнойдзеш

На першым курсе студэнтамбюджэтнікам звычайна падаецца, шторазмеркаванне – штука далёкая. Асабліва,калі табе плацяць стыпендыю, і калі табезайздросцяць калегіплатнікі. Аднак наапошнім курсе ўжо бюджэтнікі пачынаюць зайздросціць платнікам. Асабліватыя, хто едзе працаваць у Нароўлю,Брагін і іншыя “чарнобыльскія” раёны.

– Я працую восем гадзін у суткі, –расказвае малады інжынер Дзіма з Брэсту. – Аднак пры гэтым у мяне зарплата 700-800 тысячаўчыстымі. Прыгэтым я здымаю пакой за50 даляраў. Мне таксамапатрэбна і харчавацца, іапранацца. Прычым, каліў людзей сталага ўзростуўжо ёсць той-сёй набытак,то мне патрэбна ўсім гэтым яшчэ абзавесціся.

Мне як маладому спецыялісту далі 1,5 стаўкі выкладчыцкіх, расказвае настаўніца Лена з Зэльвы. – Гэта значыць, што ў выніку я атрымаюкаля 1,2 млн. заробку. Не ведаю, ці будугэтымі грашыма задаволена, таму штовельмі моцна стамляюся. Штодзённаў мяне сем урокаў. Прыходжу дадому іпроста валюся з ног, не ў сілах устаць зложку, каб зварыць сабе вячэру…

– З аднаго боку, гэта дорага – вучыцца платна, але паглядзеўшы набюджэтнікаў падчас размеркавання, я адчула плюс свайго становішча, – мяркуе выпускніца БДУ Аксана. – Аднак, павялікім рахунку, адукацыя небясплатнай атрымліваецца. Бо мы плацім грашыма, а бюджэтнікі – паднявольнымстановішчам на два гады…

Настасся Ляўчук

13 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ