Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353
class="post-template-default single single-post postid-232095 single-format-standard non-responsive">

+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

За чысціню Белага возера

Каля 600 подпісаў за чысціню Белага возера ў Белаазёрску сабралі актывісты кампаніі “Гавары праўду”. З іх словаў, у адказных за возера мясцовых уладаў няма сродкаў на падтрыманне санітарна-гігіенічных нормаў на гэтай тэрыторыі.

З подпісамі з мэтаю вырашэння гэтай праблемы актывісты звярнуліся ў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт.

Неабходнасць звароту ўвагі на такога кшталту праблему патлумачыў актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:

– Тры месяцы вырашалі, чыя гэта тэрыторыя. Потым знайшлі, што гэта Пескаўская тэрыторыя, а ў іх няма грошай. На гэтым усё і скончылася. Бярозаўская экалагічная і прыродаахоўная службы таксама нічога не могуць зрабіць. Ніяк не вырашаецца гэтая простая, на мой погляд, праблема. Сёння мы ужо звярнуліся да ўлад абласных. Праблема сённяшняга дня – гэта і праблема ЖКГ. Куды трапляюць людскія грошы?

На думку Валянціна Лазарэнкава, частка адказнасці за экалогію Белага возера ляжыць на плячах людзей, якія на ім адпачываюць. Але і ўлады, са словаў актывіста, павінны клапаціцца пра чысціню дадзенай мясцовасці.

Радые Рацыя

18 ноября 2011


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Татьяна Короткевич на канале “Страна для жизни”

Подписаться на рассылку