+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

“Зьбіраць подпісы на выбарах у Палату прадстаўнікоў цяжэй, чым на прэзыдэнцкіх”

Вылучэнцы ў Палату прадстаўнікоў ад «Гавары праўду» агулам набралі больш за 30 тысяч подпісаў. Пра гэта паведаміў адзін з кіраўнікоў арганізацыі Андрэй Дзьмітрыеў. 

«Мы задаволеныя такімі вынікамі, — падкрэсьліў ён. — Гэта азначае, што наша жаданьне самастойна вылучаць у 2020 годзе кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах цалкам абгрунтаванае. Справа ў тым, што зьбіраць подпісы на выбарах у Палату прадстаўнікоў значна цяжэй, чым на прэзыдэнцкіх.

Таму больш за 30 тысяч галасоў выбарнікаў дае нам упэўненасьць, што праз год мы зьбяром неабходныя 100 тысяч для нашага кандыдата ў прэзыдэнты».

Хто канкрэтна будзе балятавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы ад «Гавары праўду», агучаць пасьля завяршэньня парлямэнцкай кампаніі.

Паводле Дзьмітрыева, гэтым разам былі зарэгістраваныя 42 ініцыятыўныя групы вылучэнцаў ад «Гавары праўду». Частка з іх была пасля вылучана ад палітычных партый. У падтрымку самога Дзьмітрыева выказаліся 1500 выбарнікаў.

Як адзначыў адзін з кіраўнікоў “Гавары праўду”, самае балючае пытаньне, якое ўздымалася падчас збору подпісаў, гэта несправядлівасьць, якая пануе ў Беларусі. Людзі абураныя тым, што ў той час, як адны бессаромна «жыруюць», бальшыня вядзе паўжабрацкі лад жыцьця.

Радыё Свабода

7 октября 2019

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку