+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Жыхары магілёўскай “Чапаеўкі” просяць дапамогі ў “Гавары праўду”

Леанід Падбярэцкі, актывіст кампаніі “Гавары праўду”, сустрэўся з жыхарамі аднаго з раёнаў Магілёва, каб абмяркаваць надзённыя праблемы, якія хвалююць грамадзян.

Пытаннем №1 стала сітуацыя са зносам прыватнага сектара ў адпаведнасці з генпланам развіцця Магілёва да 2020 года.

Людзі абураны тым, што пра намер уладаў зрабіць іхны раён – раёнам шматпавярховай забудовы – яны дазналіся з экранаў тэлевізараў. Ніякіх грамадскіх слуханняў уладамі не праводзілася.

“Я пражыла тут ўсё жыццё, – кажа пенсіянерка Фёдараўна, – і не ўяўляю сабе, што мой дом могуць знесці і мы пераедзем жыць у нейкае іншае месца. Гэта ня правільна. Перш-наперш трэба пытаць у людзей ці хочуць яны гэтага, а не рабіць так, як гэта некаму выгадна”.

Яшчэ адзін жыхар раёна так званай “Чапаеўкі”, куды ўваходзіць не толькі вуліца Чапаева, але і прылеглыя вуліцы, Кірыл кажа, што на гэтай вуліцы вырасла ўжо чацвёртае пакаленне яго сям’і і ў свядомасці людзей, якія тут жывуць дакладна замацаваўся этнонім “чапаевец”.

“Гэты раён – гэта ўжо частка нас. Тым болей, што драўляныя дамы паступова знікаюць з вуліцы і замест іх будуюцца элітныя ў некалькі паверхаў з цэглы. У нас тут добрая экалогія, добрыя ўзаемаадносіны паміж суседзямі і ні ў якім разе не трэба разбураць нашу ідылію. Канешне ёсць і недахопы на нашым раёне – няма нармальных асфальтаваных дарог”, – кажа Кірыл.

Каб нейкім чынам спыніц захады ўладаў рэалізаваць задуманы план “чапаеўцы” распачалі збор подпісаў да мясцовых уладаў, каб выказаць свой пратэст супраць іхнага нязграбнага плану знесці зялёны раён прыватных забудоў недалёка ад цэнтра горада. Вядома, што мясцовыя актывісты сабралі ўжо болей за 300 подпісаў.

“Сем’і, якія жывуць у сваіх уласных дамах у два разы болей сяброўскія і ўстойлівыя. Гэта ўжо даказана спецыяльнымі навуковымі даследваннямі. Няўжо наша ўлада гэтага не разумее і робіць усё насуперак людзям? Калі яна пачне задумвацца над гэтым і працаваць на карысць людзей, улічваючы іх пазіцыю і думкі, а не кіруючыся камерцыйнымі праектамі, альбо часам нетлумачальнымі жаданнямі?”, – пытаецца Леанід Падбярэцкі.

У выніку двухдзённага рэйду камандай Леаніда Падбярэцкага па “Чапаеўцы” было заключана амаль два дзесятка “Грамадзянскіх дамоваў”.

Асноўныя праблемы, якія жыхары “Чапаеўкі” прасілі ўключыць у сваю перадвыбарчую праграму патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Леаніда Падбярэцкага былі: не дапусціць знос раёна ў адпаведнасці з генпланам развіцця горада да 2020 года, зрабіць якасныя дарогі з асфальтавым пакрыццём, знайсці гаспадарчае прымяненне былому будынку школы, які праз няхайнасць улады разбураецца і небяспечны з пункту погляду тэхнікі бяспекі, бо ў дадатак да ўсяго там гуляюць малыя дзеці і гэта можа стаць прычынай розных траўмаў.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

16 июля 2012

Коментарии

  • Gamon17 Ліпень 2012 #

    Интересно, какие мысли у “чапаевцев” по поводу использования старой школы
    в частном секторе застройки. Цыганские собрания проводить что ли?

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
“Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!” Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі