Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353
class="post-template-default single single-post postid-263913 single-format-standard non-responsive">

+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Зруйнаваны ў Спораве помнік не адновяць да Дня перамогі

У вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна да 9 траўня не будзе адноўлены зруйнаваны помнік партызанскаму руху, хаця мясцовыя ўлады і абяцалі зрабіць гэта да святочнай даты.

Прычына банальная – адсутнасць сродкаў. Жыхарам былой партызанскай вёскі Спорава, што ў Бярозаўскім раёне як мясцовыя, так і раённыя ўлады перад 70-годдзем Перамогі зрабілі “падарунак”.  Яны дазволілі барнавіцкаму бізнесоўцу Анатолю Заблоцкаму – арандатару Спораўскага возера, знесці помнік у гонар дзейнасці патрызанскага руху.

Па афіцыйнай версіі: помнік быў стары і мог зваліцца на дарогу. Абураныя вяскоўцы бачаць прычыну зусім у іншым.

“Помнік замінаў арандатару пад’язджаць да набытай сядзібы, якую плануе перарабіць у кавярню”, – кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду”  Валянцін Лазарэнкаў.

Лазаренков

Па словах актывіста, калі помнік валілі, то знайшліся і грошы, і тэхніка. “Было прапанавана аднавіць помнік тым самым арандатарам Заблоцкім… сёння вядома, што на тым самым месцы ён планаваў зрабіць сцежку да сваёй кавярні, і там павінны былі стаяць столікі, за якімі бы распівалі людзі піва” – паведамляе Лазарэнкаў.

Такое стаўленне да помніка у першую чаргу моцна абразіла 95-гадовага ветэрана вайны Сяргея Шындыча, які жыве па суседству і назіраў акт вандалізма з вакна свайго дома.

Пакуль у жыхароў Спорава засталася магчымасць несці кветкі 9 траўня на вясковы сметнік, дзе цяпер валяецца помнік. Альбо на прыступкі мясцовага Дома культуры, на якім пасля скандала у спешным парадку чыноўнікі замацавалі таблічку з помніка ў абноўленым варыянце.

 

“Беларускае Радыё Рацыя”

3 мая 2015


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Татьяна Короткевич на канале “Страна для жизни”

Подписаться на рассылку