+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бялынічане павіншавалі Алеся Бяляцкага з высокай узнагародай

Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” 2 кастрычніка даслалі свае віншаванні з высокай узнагародай кіраўніку Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алесю Віктаравічу Бяляцкаму.

DSCF2302Савет Еўропы 30 верасня абвясціў аб прысуджэнні праваабарончай прэміі імя Вацлава Гаўла за 2013 год беларускаму палітвязню Алесю Бяляцкаму — старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» і Віцэ -прэзідэнту FIDH.

Нагадаем, што ў жніўні 2011 года беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму за сваю праваабарончую дзейнасць.

Разам са сваімі калегамі па заснаваным ім у 1996 годзе Праваабарончым цэнтры «Вясна», Алесь займаўся аказаннем дапамогі вязням сумлення і членам іх сем’яў.

Зараз Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне за сценамі Бабруйскай папраўчай калоніі № 2.

Любы бялынічанін, які жадае напісаць некалькі слоў у падтрымку Алеся Бяляцкага альбо іншых беларускіх палітвязняў, можа атрымаць адмысловыя паштоўкі ў краме бялыніцкага актывіста “Гавары праўду” Мікалая Мяцеліцы.

Ірына Беганкіна

4 октября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам