+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Бялынічы: Галоўнае – аўтатраса, ну а людзі абыйдуцца

У офіс “Грамадзянскай дамовы” у Бялыніцкім раёне за дапамогай звярнулісь жыхары вёска Рудня Машчаніцкага сельсавета.

Пасля таго, як было завершана будаўніцтва хуткаснай аўтатрасы Мінск-Магілёў (М 4), для таго, каб патрапіць у амбулаторыю, сельсавет альбо магазін у вёсцы Вялікая Машчаніца ім патрэбна абыходзіць навокал чатыры з паловай кіламетры. Чыннікам гэтага стала тое, што пры будаўніцтве аўтатрасы Мінск – Магілёў, якое ажыццяўлялась у аўральным парадку, не было прадугледжана будаўніцтва якога-небудзь пешаходнага пераходу.

— Мы вымушаны зараз рабіць круг у чатыры з паловай кіламетры, каб наведаць амбулаторыю альбо магазін у Вялікай Машчаніцы, прычым ісці даводзіцца па шашы Бялынічы-Быхаў, а пасля і Бялынічы-Машчаніца, пра нейкі бяспечны рух гаварыць не даводзіцца. – распавядае жыхарка вёскі Рудні Тамара. – Між тым жывуць у нас у асноўным састарэлыя пенсіянеры, для іх гэта вялікая праблема. Мы звярталісь за дапамогай у сельсавет, у Бялыніцкі райвыканкам, аднак там адказваюць, што нічым дапамагчы не могуць, хадзіце па шашы вакол, бо праектам пры будаўніцтве аўтатрасы ніякі пешаходні пераход не прадугледжаны. Але ж яго можна зрабіць альбо над трасай, альбо падземным, людзей з Рудні, Асаўца і іншых вёсак у Машчаніцу ходзіць шмат.

Яшча адзін жыхар Рудні, часова не працуючы Мікалай, звяртае ўвагу на тое, што пачынаючы з вясны і да глыбокай восені вельмі шмат людзей займаецца нарыхтоўкай грыбоў і ягад, таму пешаходны пераход вельмі неабходны і ім.

—  Паблізу ад нашай вёскі добрыя месцы для збору грыбоў і ягад, вельмі шмат людзей займаюцца іх зборам, каб неяк палепшыць сваё жыццё, — кажа Мікалай. – Безумоўна, навокал яны хадзіць не будуць, а проста пашкодзяць дротаваю агароджу і будуць перабягаць праз аўтатрасу. Ці не прасцей і бяспечней зрабіць пешаходны пераход?

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч кажа, што праблема сапраўды з’яўляецца актуальнай для мясцовых жыхароў.

— Пры будаўніцтве аўтатрасы Мінск-Магілёў сапраўды засталося вельмі шмат недапрацовак. Мы абавязкова паспрабуем дапамагчы жыхарам Рудні ў вырашэнні пытання з пешаходным пераходам. Яны атрымалі неабходную кансультацыю, зараз збіраюцца пісаць калектыўны зварот у вышэйстаячыя інстанцыі. Мы, у сваю чаргу, звярнулі ўвагу мясцовых супрацоўнікаў ДАІ на існуючую праблему. Яны паабяцалі, што таксама будуць узнімаць пытаннне аб недапрацоўках пры будаўніцтве аўтатрасы Магілёў-Мінск. Спадзяюся, што агульнымі намаганнямі мы зможам дамагчыся будаўніцтва пешаходнага пераходу на аўтатрасе каля Машчаніцы, — выказаў меркаванне Барыс Вырвіч.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

20 ноября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета