+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бялыніцкая раёнка ўсё-ткі рассакрэціла бюджэт

У апошніх нумарах бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друццю” нарэшце было апублікавана рашэнне Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў “Аб раённым бюджэце на 2013 год”, якое было прынятае раённым Саветам яшчэ 20 снежня 2012 года.

На сайце Бялыніцкага райвыканкама і сайце газеты “Зара над Друццю”  бюджэт раёна так і не з’явіўся.

 

Чаму бялыніцкія чыноўнікі лічаць раённы бюджэт напаўсакрэтнай інфармацыяй, застаецца толькі здагадвацца. Надзеі на тое, што рашэнне аб раённым бюджэце ўсе ж з’явіцца на сайце Бялыніцкага райвыканкама, амаль няма.

Нагадаем, што на пісьмовы зварот бялыніцкіх актывістаў “Гавары праўду” аб неабходнасці размяшчэння інфармацыі на сайце райвыканкама, намеснік старшыні Бялыніцкага райсавета Уладзімір Котаў даў фактычную адпіску, у якой  паведаміў, што “указанае рашэнне будзе апублікаванае ў раённай газеце “Зара над Друццю” і размешчана на інтэрнэт-рэсурсе Pravo.by у частцы “Афіцыйнае апублікаванне”, нічога не адказаўшы па сутнасці паднятага пытання.

На думку некаторых жыхароў Бялыніч, рашэнне аб раённым бюджэце не хочуць вывешваць на райвыканкамаўскім сайце з-за таго, што практычна штомесячна, па незразумелых прычынах, у бюджэт раёна ўносяцца змены і ў выпадку размяшчэння на інтэрнэт-сайце адпаведнай інфармацыі жыхары Бялыніцкага раёна змогуць лёгка адсочваць усю гэтыя змены і задаваць непатрэбныя для ўлады пытанні.

Таксама жыхароў бялыніччыны хвалюе, чаму ўжо працяглы тэрмін Бялыніцкі райсавет працуе без легітымнага старшыні? Ужо больш за год, як папярэдні старшыня Бялыніцкага Савета дэпутатаў Мікалай Гузнякоў сышоў на пенсію, а народныя абраннікі так і не здолелі абраць сабе новага старшыню. Згодна неафіцыйнай інфармацыі, не было адпаведнага загаду “зверху”, з боку выканаўчай “вертыкалі”.

Між волі ўзнікае пытанне – а навошта патрэбны такі савет, дэпутаты якога без загаду з верху не могуць выбраць нават свайго непасрэднага кіраўніка?

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

9 апреля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі