+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” адзначылі Дзень Перамогі бел-чырвона-белым сцягам

9 траўня бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” віншавалі жыхароў гарадскога пасёлка з Днём Перамогі пад бел-чырвона-белым сцягам.

Сцяг быў вывешаны на прыватным аўтамабілі аднаго з бялыніцкіх актывістаў “Гавары праўду”, які знаходзіўся на стаянцы побач з офісам “Грамадзянскай дамовы” у Бялынічах.

У змаганні з фашыстамі пад час другой Сусветнай вайны ў многіх мясцовых актывістаў загінулі родныя і блізкія, таму Дзень Перамогі для іх з’яўляецца сапраўды святым і памятным днём.

Бялынічане аднесліся да ініцыятывы актывістаў “Гавары праўду” з цікавасцю і ў большасці станоўча.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

12 мая 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске