+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” павiншавалi палітвязняу з Днём незалежнасці

Напрыканцы ліпеня актывісты кампаніі “Гавары праўду” Бялыніцкага раёна напісалі і даслалі віншавальныя паштоўкі  27 ліпеня ўсім беларускім палітвязням.

 

У паштоўках актывісты жадалі палітвязням здароўя, мужнасці і цярпення, а таксама выказвалі спадзяванне на тое, што Беларусь ужо ў хуткім часе стане сапраўды незалежнай квітнеючай краінай з дэмакратычнымі традыцыямі.

 

Неабходна адзначыць, што большасць беларускіх палітвязняў – пяць чалавек – адбываюць сваё пакаранне менавіта на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Бялыніцкія актывісты кампаніі “Гавары праўду” імкнуцца аказваць палітвязням пастаянную маральную падтрымку, рэгулярна дасылаючы ім лісты і паштоўкі з пажаданнямі дабра і надзеі на лепшую будучыню.

 

З 1991-га па 1996 год галоўнае нацыянальнае свята нашай краіны — Дзень Незалежнасці — адзначалася менавіта 27 ліпеня. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць знешніх адносін.

 

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

 

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

 

8 снежня 1991 года ў беларускай урадавай рэзідэнцыі ў Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР.

 

З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае свята — Дзень Незалежнасці — адзначалася 27 ліпеня і было прымеркавана да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

 

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года было прынята рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад фашысцкіх захопнікаў.

 

Ірына Беганкіна

 

 www.zapraudu.info

 

28 июля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета