+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” павіншавалі палітвязняў з Днём Волі

Яны даслалі напярэдадні 25 сакавіка віншавальныя лісты ўсім беларускім палітвязням.

– Мы даслалі віншавальныя лісты, каб хоць нейкім чынам падтрымаць гэтых мужных людзей, якія зараз знаходзяцца за кратамі, – кажа адзін з актывістаў “Гавары праўду”. – Дзень Волі 25 сакавіка – гэта сапраўднае свята для кожнага неабыякавага беларуса, таму хацелась дадаць хоць кропельку святочнага настроя беларускім палітвязням. Мы выказалі ім словы падтрымкі і пажаданні захоўваць аптымізм, мужнасць, а таксама сваё перакананне ў тым, што ўжо ў хуткім часе ў іх жыцці адбудуцца змены да лепшага.

Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” таксама плануюць распаўсюдзіць да 25 сакавіка сярод жыхароў раёна газеты “Паходня” і “Магілёўскі  выбар” з інфармацыйнымі матэрыяламі, прысвечанымі Дню Волі.

Багдан Іваноў, zapraudu.info

22 марта 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі