+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” павіншавалі палітвязняў з травеньскімі святамі

Бялыніцкія актывісты кампаніі “Гавары праўду” 29 красавіка адправілі віншавальныя паштоўкі і лісты са словамі падтрымкі ўсім беларускім палітвязням.

У паштоўках яны віншавалі палітвязняў з надыходзячымі травеньскімі святамі, жадалі ім мужнасці і стойкасці ў нялёгкіх умовах зняволення, а таксама выказвалі надзею на іх хуткае вызваленне.

Мы накіравалі лісты са словамі падтрымкі і віншавальныя паштоўкі з травеньскімі святамі ўсім беларускім палітвязням, каб выказаць тое, што мы салідарныя з імі і заўсёды пра іх памятаем, – кажа адзін з бялыніцкіх актывістаў “Гавары праўду”. – Наперадзе нас чакае цэлы шэраг травеньскіх святаў – Першамай, праваслаўны Вялікдзень, Дзень Перамогі, — вельмі важна, каб у гэтыя святочныя дні палітвязні не адчувалі сябе пакінутымі на волю лёсу.

На жаль, пасля нядаўняга выступу Аляксандра Лукашэнкі, надзеі на нейкую лібералізацыю і хуткае вызваленне палітвязняў застаецца зусім не шмат, але, як кажуць, надзея памірае апошняй. Падтрымліваць палітвязняў хоць нейкім чынам – гэта наш абавязак.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

29 апреля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам