+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бялыніцкія актывісты пачалі атрымліваць адказы з КДК

Cябар аргкамітэта па стварэнню рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Гавары праўду!” з Бялыніцкага раёна Барыс Вырвіч атрымаў адказ ад упраўлення дэпартамента фінансавых расследванняў КДК Рэспублікі Беларусь на сваё хадайніцтва аб асабістым паручальніцтве за праваабаронцу Алеся Беляцкага. У атрыманай пастанове, якую падпісала следчы аддзела папярэдняга расседвання УДФР КДК Рэспублікі Беларусь Т.Касынкіна, гаворыцца аб адмове ў задавальненні заяўленага хадайніцтва.

Падставай для адмовы быццам бы з’яўляецца тое, “што 5.08.2011 у адносінах Бяляцкага А. В.  абрана  мера спынення ў выглядзе зняволення пад варту, падстаў для змены дадзенай меры стрымання не маецца”.

–  Сёння раніцай пастанову аб адмове ў задавальненні хадайніцтва прынёс разам з поштай паштальён, – кажа Барыс Вырвіч. – На маю думку, вельмі дрэнна, што следства не бачыць магчымасцей змяніць меру стрымання для такога паважанага чалавека, як Алесь Бяляцкі, хадайніцтвы аб асабістым паручальніцтве за якога падпісалі сотні самых розных людзей. Ведаю, што многія актывісты ў нашай вобласці пачалі атрымліваць аналагічныя адмовы. Ну і для мяне асабіста вельмі дзіўна, чаму на хадайніцтва аб асабістым паручальніцтве, якое я падаваў на беларускай мове, прыйшоў рускамоўны адказ. Няўжо ў такой паважанай установе, як ДФР КДК, не ведаюць беларускай мовы, якая таксама з’яўляецца дзяржаўнай?

Па словах Барыса Вырвіча, дэмакратычныя актывісты Бялыніцкага раёна збіраюцца працягваць збор подпісаў пад хадайніцтвамі аб асабістым паручальніцтве аб вызваленні Алеся Бяляцкага.

Багдан Іваноў, zapraudu.info

7 сентября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі